Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі

Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі (нар. 28 кастрычніка 1929, в. Чахец Пружанскага раёна, Брэсцкая вобласць) — беларускі настаўнік, дзяржаўны дзеяч.

Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі
старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1966 — 1968
Нараджэнне 28 кастрычніка 1929(1929-10-28)[1] (94 гады)
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, журналіст
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Працаваў настаўнікам. У 1954—1966 гадах інструктар Пружанскага райкама, Брэсцкага абкама, 1-ы сакратар Шарашоўскага, Кобрынскага райкамаў ЛКСМБ, старшыня калгаса «Запаветы Ільіча» Кобрынскага раёна.

У 1966—1968 гадах старшыня Кобрынскага райвыканкама. З 1968 года старшыня калгаса «Сцяг Перамогі» Кобрынскага раёна, з 1981 года старшыня Гарадзецкага міжгаспадарчага аб’яднання, з 1982 года старшыня калгаса-камбіната імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першы старшыня Савета калгасаў Брэсцкай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, іншымі ўзнагародамі[2].

Зноскі