Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (нар. 15 студзеня 1947, в. Плехаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык і эканаміст.

Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка
Нараджэнне 15 студзеня 1947(1947-01-15) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Узнагароды

Біяграфія правіць

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым на Кобрынскім хлебакамбінаце. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў настаўнікам Параслянскай сярэдняй школы, тэхнікам вайсковай часці ў Пружанскім раёне, галоўным эканамістам калгаса «Ленінскі шлях», дырэктарам саўгаса «Кавалі» Пружанскага раёна.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі