Плехаўшчына
Плехаўшчы́на[1] (трансліт.: Pliechaŭščyna, руск.: Плеховщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Плехаўшчына
|
Гісторыя
правіцьУ 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска (пад назвай Плехаўшчызна) у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, у 1940 годзе вёска спачатку ў Сялецкім, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі.
З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2] (21 лістапада 1977 сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі). Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіроўка
правіцьПланіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, паралельна якой (у цэнтральнай частцы, з заходняга боку) праходзіць яшчэ адна больш кароткая вуліца.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 101 двор, 662 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 68 двароў, 144 жыхары.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Васільевіч Здановіч (нар. 1956) — беларускі гісторык
- Аляксандр Мікалаевіч Зінчанка (нар. 1947) — беларускі палітык
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх