Германская імперская армія

(Пасля перасылкі з Германскія войскі)

Герма́нская А́рмія (ням.: Deutsches Heer) — назва ўзброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.

Германская Імперская Армія
ням.: Deutsches Heer
ням.: Deutsches Heer
Эмблема Германскай Імперскай Арміі
Гады існавання 18701919
Краіна  Германская імперыя
Падпарадкаванне Кайзер
Тып сухапутныя войскі
Колькасць 794.000 (на студзень 1914 года)
Дыслакацыя
Дэвіз Gott mit uns
Колеры
Удзел у Іхэтуаньскае паўстанне
Першая сусветная вайна

Гісторыя стварэння правіць

У 1871 годзе чатыры каралеўства, васямнаццаць герцагств і княстваў, тры вольных горада аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву, якая атрымала назву Германская імперыя, таксама вядомая як Другі Рэйх. Кіраўніком Германскай дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з’яўляўся кароль Прусіі, які атрымаў тытул Германскага імператара (ням.: Deutscher Kaiser).

У адрозненні ад імператара Расіі, правы кайзеры былі абмежаваныя. У прыватнасці, армія не была адзінай ваеннай арганізацыяй. Яна была хутчэй ваенным саюзам армій саюзных германскіх дзяржаў. Абвяшчаць вайну кайзер меў права толькі са згоды Федэральнага Савета (ням.: Bundesrat), у які ўваходзілі кіраўнікі ўсіх дзяржаў, уваходзячых у федэрацыю.

Працэс аб’яднання армій германскіх дзяржаў таксама не быў аднамаментным, былі заключаны пэўныя пагадненні. Гэты працэс скончыўся толькі Імперскім ваенным законам (ням.: Reichsmilitargesetz) 1874 года.

Кожная з германскіх саюзных дзяржаваў мелі свае ўзброенныя фарміраванні, якія ўваходзілі у склад агульнагерманскай арміі. Зразумела, колькасць ваенных залежала ад памераў і колькасці насельніцтва. Так, калі Прусія мела 18 (з 25-ці) карпусоў, Баварыя — тры карпусы, Саксонія — два, Бадэн і Вюртэмберг па аднаму, то Мекленбург-Стрэліц меў толькі адзін батальён.

Арганізацыйная структура правіць

 
Размеркаванне армейскіх інспекцыяў у 1914 годзе.

У мірны час арганізацыйная структура падпарадкавання ў Германскай арміі была наступная:
— Армейская інспекцыя (ням.: Armee-Inspektion)

— Армейскі корпус (ням.: Armeekorps)
Дывізія (ням.: Division)
Полк (ням.: Regiment)

Падчас Першай сусветнай вайны армейскія інспекцыі былі пераўтвораны ў арміі, і для пераследу пэўных мэтаў праводзілася фармаванне групаў армій (ням.: Heeresgruppe), якія складаліся з некалькіх палявых армій.

Інспекцыя Штаб-кватэра Падпарадкаваныя армейскія карпусы
I Армейская Інспекцыя Гановер,
з 1900 Берлін,
з 1914 Гданьск
1871: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
з 1906: I Армейскі корпус, ІІ Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
з 1914: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
II Армейская Інспекцыя Дрэзна,
з 1906 Майнінген,
з 1914 Берлін
1871: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус
з 1906: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
з 1914: Гвардзейскі Корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
III Армейская Інспекцыя Дармштат,
з 1906 Гановер
1871: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус
з 1906: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
IV Армейская Інспекцыя Берлін,
з 1906 Мюнхен
1871: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1906: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1914: III Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, III Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
V Армейская Інспекцыя Карлсруэ 1871: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1906: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус, XVI Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1914
VI Армейская Інспекцыя
Штутгарт IV Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус
з 1914
VII Армейская Інспекцыя
Саарбрукен XVI Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус, XXI Армейскі корпус
з 1914
VIII Армейская Інспекцыя
Берлін XI Армейскі корпус, XX Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус

Уся Германія была падзелена на карпусныя раёны (ням.: Armeekorpsbezirke), якія мелі нумары, аднолькавыя с нумарамі карпусоў, якія месціліся ў іх. Межы раёнаў супадалі з межамі часткаў Германскай імперыі. Пры гэтым Прусія была падзелена на 18 карпусных раёнаў, Баварыя на тры, Саксонія на два і Бадэн с Вюртэмбергам былі адным раёнам. Невялікія дзяржавы былі ўключаны ў адпаведныя карпусныя раёны Прусіі. Кожны карпусны раён змяшчаў упраўленне адпаведным корпусам і тагачасныя ваенкаматы (ням.: Bezirk-Kommаndos), якія займаліся папаўненнем сваіх карпусоў. Акрамя таго карпусныя раёны дзяліліся на т.зв.ландверныя раёны (ням.: Landwehr-Bezirk), колькасць якіх вызначалася мясцовым адміністрацыйным падзелам. Кіраўніком ландвернага раёна з’яўляўся кіраўнік гэтай адміністрацыйнай адзінкі (вёскі, пасёлка, горада ці гарадской акругі). У ваенным сэнсе ён быў абавязан сачыць за ўлікам асоб, якія лічыліся за Ландверам.

Армейскія карпусы правіць

 
Размеркаванне армейскіх карпусоў у 1914 годзе.

Кожны корпус складаўся з упраўлення, дзвюх дывізіяў і асобных часцей карпусного падпарадкавання:

  • егерскі батальён,
  • дывізіён або полк пешай артылерыі,
  • тэлеграфны батальён
  • сапёрны батальён,
  • транспартны батальён,
  • авіяцыйны або паветраплавальны атрад,
  • некалькі калон падвозу боепрыпасаў.

У галоўнае камандаванне корпуса (ням.: General-Kommandos des Korps) уваходзілі камандзір корпуса, які ў нямецкай тэрміналогіі называўся «камандуючы генерал» (ням.: kommandierenden General) і галоўны штаб корпуса (ням.: General-Stabs des Korps), які ў сваю чаргу уключаў у сябе шэфа галоўнага штаба (ням.: Chef des Stabes), двух афіцэраў Генеральнага штаба (ням.: Generalstabsoffiziere), некалькіх ад’ютантаў, некалькіх афіцэраў для даручэнняў і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).

Камандзір корпуса быў практычна незалежным у сваёй дзейнасці, наўпрост падпарадкаваўся кайзеру ці баварскаму каралю, быў адказны за навучанне войскаў, фінансавы і адміністрацыйныя аспекты функцыявання корпуса.

Корпус меў 41 тысячу салдат і афіцэраў, 14 тыс.коней.

Дывізіі правіць

 
Размеркаванне германскіх дывізій па стану на 1914 год

Дывізія была асноўный аператыўна-тактычнай адзінкай, таму складалася адначасова з войск усіх трох асноўных родаў — пяхота, кавалерыя і артылерыя. Тыповая дывізія ў 1914 годзе складалася з:

  • дзвюх пяхотных брыгад (у кожнай па два палкі)
  • адной кавалерыйскай брыгады (два кавалерыйскія палкі)
  • адной артылерыйскай брігады (два палкі палявой артылерыі)

Дывізіяй кіраваў камандзір дывізіі (ням.: Divisions-Kommandeur), які меў свой кіраўнічы орган, які не насіў, аднак, назвы «штаб». У ўпраўленне дывізіі, акрамя камандзіра дывізіі ўваходзіў афіцэр Генеральнага штаба, ад’ютант і дапаможны персанал (пісары, чарцёжнікі і г. д.). Акрамя таго, да ўпраўлення дывізіі прылічаліся інтэндантура (служба тылу), галоўны дывізійны лекар, некалькі чыноўнікаў ваеннай юстыцыі, два святара (каталіцкі і лютэранскі).

У дывізіі было каля 15 тысяч салдат і афіцэраў.

Брыгады правіць

 
Размеркаванне германскіх брыгад па стану на 1914 год

У мэтах спрашчэння кіравання дывізіяй і звядзення ўсіх часцей аднаго роду войскаў пад адзінае камандаванне, дывізіі дзяліліся на дзве-тры пяхотныя брыгады, кавалерыйскую брыгаду і артылерыйскую брыгаду. Кожная брыгада ўключала ў сябе два-тры палкі адпаведнага роду войскаў.

Камандзір брыгады свайго штаба, як аператыўнага органа, не меў. Пры ім меўся толькі ад’ютант і некалькі пісараў.

Палкі правіць

Асноўнай і пастаянна існуючай адміністрацыйнай і баявой адзінкай у германскай арміі быў полк. Буйнейшыя фарміраванні (дывізіі, карпусы) ва ўсіх выпадках з’яўляліся камбінацыяй пэўнай колькасці палкоў трох асноўных родаў войскаў (пяхота, кавалерыя і артылерыя) з даданнем палкоў, батальёнаў і іншых частак баявога і тылавога забеспячэння.

Да 1914 года налічвалася 217 пяхотных палкоў.

Полк складаўся з 3 батальёнаў па 4 роты ў батальёне. У палку налічвалася 5 штаб-афіцэраў, 12 обер-афіцэраў камандзіраў рот, 52 обер-афіцэра памочнікаў камандзіраў рот, па 12 фельдфебелей, віцэфельдфебелей і фенрыхаў (кандыдаты ў афіцэры), 61 сяржант, 115 унтэрафіцэраў, 12 санітарных унтэр-афіцэраў або гефрайтараў, 45 музыкаў, 24 звыштэрміновікаў, 144 гефрайтара і 1524 салдата. Агульным лікам 69 афіцэраў, 1977 ніжніх чыноў, 6 ваенных лекараў і 6 ваенных чыноўнікаў.

Палком камандаваў афіцэр у чыне оберста або оберстлойтнанта. Ён меў невялікі кіраўнічы апарат, які складаўся з ад’ютанта, некалькіх афіцэраў штаба (маёраў) і дапаможнага персаналу (пісары, чарцёжнікі і г. д.).

Медыцынскім забеспячэннем займаўся даволі значны медперсанал на чале з оберштабсартцам (медыцынскае званне, роўнае маёру). Пытаннямі рэчавага, харчовай і іншых відаў матэрыяльнага забеспячэння займаліся палкавыя ваенныя чыноўнікі.

Воінскія званні правіць

  • Генерал-фельдмаршал (Generalfeldmarschall)
  • Генерал-палкоўнік (Generaloberst), прысвойвалася армейскім інспектарам
  • Генерал ад інфантэрыі (General der Infanterie), Генерал ад кавалерыі (General der Kavallerie) у кавалерыі, Генерал ад артылерыі (General der Artillerie) у артылерыі, прысвойвалася камандзірам вайсковых карпусоў
  • Генерал-лейтэнант (Generalleutnant), прысвойвалася камандзірам дывізій
  • Генерал-маёр (Generalmajor), прысвойвалася камандзірам брыгад
  • Палкоўнік (Oberst), прысвойвалася камандзірам палкоў
  • Падпалкоўнік (Oberstleutnant), прысвойвалася намеснікам камандзіраў палкоў
  • Маёр (Major), прысвойвалася камандзірам батальёнаў
  • Капітан (Hauptmann) або (Kapitan), Ротмістр (Rittmeister) у кавалерыі, прысвойвалася камандзірам рот
  • Старшы лейтэнант (Oberleutnant) або Прэм’ер-лейтэнант (Premierlieutenant) або фейерверкс-оберлейтэнант (Feuerwerksoberleutnant) у артылерыі
  • Лейтэнант (Leutnant) або Секунд-лейтэнант (Second Lieutenant) або феерверк-лейтэнант (Feuerwerks Leutnant) у артылерыі
  • Фельдфебель-лейтэнант (Feldwebelleutnant)
  • Прапаршчык (Fahnrich)
  • Заурад-афіцэр (Offizierstellvertreter)
  • Фельдфебель (Feldwebel) у пяхоце, у кавалерыі і артылерыі — вахмістр (Wachtmeister)
  • Віцэ-фельдфебель (Vizefeldwebel) у пяхоце, у кавалерыі і артылерыі — віцэ-вахмістр (Vizewachtmeister)
  • Сяржант (Sergeant)
  • Унтэр-афіцэр (Unteroffizier) або капрал (Corporal)
  • Обер-яфрэйтар (Obergefreiter), бамбардзір (Bombardier) у артылерыі
  • Яфрэйтар (Gefreiter)
  • Грэнадзёры (Grenadier), фузілёр (Fusilier), горны стралок (Jager), мушкецёр (Musketier), гвардзеец (Gardist), пехацінец (Infanterist), салдат (Soldat), сапёр (Pionier), драгун (Dragoner), гусар (Husar), кірасір (Kurassier) , улан (Ulan), рэйтар (Reiter), кавалерыст (Chevauleger), кананір (Kanonier), ездавы (Fahrer)

Першая сусветная вайна правіць

 
Мабілізацыя ў Берліне, 1914 год.

Літаратура правіць

  • von Hein. Маленькі даведнік аб Германскай Арміі = Das kleine Buch vom Deutsche Heere. — Kiel und Leipzig: Verlag von Lipsins & Tischer, 1901. — 345 с.
  • Robert Marrion, Donald Fosten. Германская Армія 1914-18 = The German Army 1914–18. — Oxford: Osprey Publishing Ltd, 1978. — 65 с. — ISBN 9780850452839.

Спасылкі правіць