Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі
Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі (нар. 29 верасня 1988, в. Вічын, Лунінецкі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 верасня 1988 (36 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 29 верасня 1988 года ў в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, там жа магістратуру па спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні»; Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у філіяле ААТ «Гомсельмаш» «Гомельскі завод самаходных камбайнаў». Працаваў кантрольным майстрам бюро тэхнічнага кантролю механазборачнага корпуса № 1, намеснікам начальніка аддзела кадраў, начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце, намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Гомсельмаш»[1].
Член Камуністычнай партыі Беларусі[1].
Выбіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай-Чыгуначнай акругі № 32. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, адзначаны падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
правіцьЖанаты, выхоўвае дваіх сыноў[1].