Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі

Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі (нар. 9 жніўня 1956, в. Струмень, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і кіравання. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).

Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі
Дата нараджэння 29 жніўня 1956(1956-08-29) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1978; аспірантура, 1983).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра тэхналогій праграмавання, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: карпаратыўныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі праграмавання; паралельнае праграмаванне; інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі; інфармацыйна-аналітычныя сістэмы; інфармацыйна-тэхналагічныя сістэмы; інфармацыйная бяспека.

Узнагароды правіць

Званні «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001).

Бібліяграфія правіць

  • Проектирование и оптимизация информационно-технологических систем организационного управления : диссертация … доктора технических наук : 05.13.06 : защищена 17.12.1999 : утверждена 12.04.2000 / Курбацкий Александр Николаевич. — Москва, 1999.
  • Информационный метод анализа и оптимизации в системах поддержки принятия решений / А. Н. Курбацкий, В. А. Чеушев. — Минск, 1999.
  • Проектирование информационно-технологических систем : курс лекций / А. Н. Курбацкий. — Минск, 2001.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Курбацкі Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 415. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Курбацкий Александр Николаевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 155—156.