Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін

Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін (1847 — 1923) — электратэхнік. Вынайшаў электрычную вугальную лямпу напальвання (1872). Электрычныя ліхтары з яго лямпамі былі першымі ў Пецярбургу і запаліліся 11 верасня 1873 года. Адзін з заснавальнікаў электратэрміі. Першым выкарыстаў для ніткі напальвання лямпы тугаплаўкія металы.

Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін
Lodygin.jpg
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1847(1847-10-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1923(1923-03-16)[2][1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, інжынер, прадпрымальнік
Навуковая сфера электратэхніка
Альма-матар
Узнагароды
Commons-logo.svg Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Ганаровы інжынер-электрык (1899). Скончыў (1865) Варонежскі кадэцкі корпус і (1868) Маскоўскае юнкерскае вучылішча. У 1870 годзе пераехаў у СПб. Вольным слухачом наведваў у Тэхналагічным інстытуце заняткі па фізіцы, хіміі, механіцы. У 1871—1974 гг. праводзіў доследы і дэманстрацыі электрычнага асвятлення лямпамі напальвання ў Адміралітэце, Галернай гавані, на Адэскай вуліцы, у Тэхналагічным інстытуце. У 1872 годзе падаў заяўку і атрымаў патэнт. У 1884 г. арганізаваў у Парыжы вытворчасць лямпаў напальвання і даслаў у СПб. партыю лямпаў для 3-й электратэхнмчнай выставы. У 1893 годзе звярнуўся да ніткі напалу з тугаплаўкіх металаў, якая ўжывалася ім у Парыжы для магутных лямпаў 100 … 400 свечак. У 1894 г. у Парыжы арганізаваў лямпавую фірму «Ладыгін і дэ Ліль». У 1900 г. удзельнічаў у Сусветнай выставе ў Парыжы.

У 1906 г. у ЗША пабудаваў і пусціў у ход завод па электрахімічных атрымання вальфраму, хрому, тытана і інш. металаў. Важны напрамак вынаходніцкай дзейнасці — распрацоўка электрычных печаў супраціву і індукцыйных для плаўкі металаў, меленіта, шкла, загартоўкі і адпалу сталёвых вырабаў, атрымання фосфару, крэмнія. У верасні 1907 г. вярнуўся ў Расію. Пасля люты 1917 г. выехаў з Расіі ў ЗША.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Alexander Lodygin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лодыгин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 3,0 3,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1