Аляксандр Паўлавіч Лысенка

Аляксандр Паўлавіч Лысе́нка (13 красавіка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1994).

Аляксандр Паўлавіч Лысенка
Дата нараджэння 13 красавіка 1952(1952-04-13) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1994)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1974). 3 1993 вучоны сакратар аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны Акадэміі аграрных навук Беларусі, з 1994 загадчык лабараторыі і намеснік дырэктара Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі.

Навуковыя працы па антыгенным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.

Зноскі

Літаратура правіць