Аляксандр Сяргеевіч Нявераў
Аляксандр Сяргеевіч Нявераў (нар. 21 сакавіка 1945, пас. Болшава, Мыцішчанскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1997)
Аляксандр Сяргеевіч Нявераў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія драўніны", 1968), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1978).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1971–1983, загадчык сектара СКБ), Гомельскім політэхнічным інстытуце (1983–1988, дацэнт), Гомельскім кааператыўным інстытуце (1988–1994, загадчык кафедры "Хімія і фізіка"), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1994, будаўнічы факультэт , кафедра "Фізіка і хімія", загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фізічная хімія; кампазіцыйныя матэрыялы на аснове палімераў і нізкамалекулярных вадкасцей; ахова матэрыялаў ад карозіі.
Узнагароды
правіцьБронзовы медаль ВДНГ СССР (1978), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2013).
Бібліяграфія
правіць- Научные основы создания низкомодульных машиностроительных материалов на базе термопластов и ограниченно совместимых с ними жидкостей : диссертация ... доктора технических наук в форме научного доклада : 05.02.01 : защищена 06.10.1993 : утверждена 13.05.1994 / Неверов Александр Сергеевич. — Гомель, 1993.
- Адаптация материалов к внешним воздействиям / В. А. Гольдаде, А. С. Неверов. — Гомель, 2016.
- Коррозия и защита материалов : учебное пособие / А. С. Неверов, Д. А. Родченко, М. И. Цырлин. — Минск, 2007.
- Smart materials taxonomy / Victor Goldade, Serge Shil’ko, Alexander Neverov. — Boca Raton [et al.], 2016.
Зноскі
Літаратура
правіць- Нявераў Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 404.
- Неверов Александр Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 399.