Аляксандр Уладзіміравіч Кравецкі

беларускі футбаліст

Аляксандр Кравецкі (нар. 2 кастрычніка 1996) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Аляксандр Кравецкі
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Кравецкі
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1996(1996-10-02)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2018 Сцяг Беларусі Орша 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018.

Клубная кар’ера правіць

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 29 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць салігорскага «Шахцёра» (0:2).

У лютым 2017 года стала вядома, што Кравецкі пакідае «Нафтан»[2]. У пачатку 2018 года далучыўся да «Оршы», аднак згуляў толькі ў трох матчах і ў тым жа годзе пакінуў каманду.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Нафтан   28 3
2015 дубль Нафтан   25 8
2016 Д1 Нафтан   2 0
2018 Д2 Орша   3 0

Зноскі

  1. Aleksandr Krovetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игорь Довгялло, Олег Шкабара и Александр Кровецкий покинут "Нафтан"