Аляксандр Фёдаравіч Рыціх

Аляксандр Фёдаравіч Рыціх (руск.: Александр Фёдорович Риттих; 5 ліпеня 1831, Пецярбургская губерня — пасля 1900) — рускі этнограф, ваенны картограф. Генерал-лейтэнант (1891).

Аляксандр Фёдаравіч Рыціх
Дата нараджэння 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1831
Месца нараджэння
Дата смерці 1914
Месца смерці
Дзеці Aleksandr Aleksandrovich Rittikh[d]
Род дзейнасці картограф, палітык, афіцэр, этнограф, журналіст, гісторык, географ
Навуковая сфера ваенная служба[d][1], этнаграфія[1], геаграфія[1], картаграфія[1], гісторыя[1], social engagement[d][1] і журналістыка[1]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 ліпеня 1831 года. Скончыў Інжынерную акадэмію (1853 г.) і Акадэмію Генштаба (1858 г.). Стаяў на пазіцыях вялікадзяржаўнага шавінізму. Аўтар «Атласа народонаселения Западнорусского края по вероисповеданиям и национальностям» (СПб.,1863), у якім усё славянскае мясцовае насельніцтва каталіцкага веравызнання ім было аднесена пераважна да палякаў, праваслаўнае лічылася рускім. Ні традцыі культуры, ні моўныя асаблівасці ім пад увагу не прымаліся. Найбольш каштоўныя яго карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некаторых абласцей Расіі, замежных славянскіх народаў («Этнографическая карта Европейской России». СПб., 1875). Яго працы, прысвечаныя Заходняму краю («Материалы для этнографии Царства Польского: Люблинская и Августовская губернии». СПб., 1864) і іншыя, мелі апісальны характар.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.