Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў

Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў (руск.: Александр Фёдорович Трепов) (18 (30) верасня 1862, Кіеў10 лістапада 1928, Ніца) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр шляхоў зносін (19151917), старшыня Савета міністраў (10 (23) лістапада 1916)—27 снежня 1916 (9 студзеня 1917).

Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў
руск.: Александр Фёдорович Трепов
Аляксандр Трэпаў у 1897 годзе
Аляксандр Трэпаў у 1897 годзе
Сцяг20-ы Міністр шляхоў зносін Расійскай імперыі
30 кастрычніка (12 лістапада1915 — 27 снежня 1916 (9 студзеня 1917)
Папярэднік Сяргей Васільевіч Рухлоў
Пераемнік Эдуард Браніслававіч Крыгер-Вайноўскі
Сцяг7-ы старшыня Савета Міністраў Расійскай імперыі
10 (23) лістапада 1916 — 27 снежня 1916 (9 студзеня 1917)
Папярэднік Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер
Пераемнік Мікалай Дзмітрыевіч Галіцын
Нараджэнне 30 верасня 1862(1862-09-30)[1]
Смерць 10 лістапада 1928(1928-11-10)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Трэпавы[d]
Бацька Фёдар Фёдаравіч Трэпаў
Маці Вера Васільеўна Лукашэвіч
Жонка Соф'я Дзмітрыеўна Казіна
Дзеці дочкі: Соф'я і Алена
Адукацыя
Дзейнасць палітык, міністр, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені

Медалі:

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе, службу пачаў у лейб-гвардыі Егерскім палку; у 1889 годзе выйшаў у запас. З 1889 г. чыноўніх асобых даручэнняў Міністэрства ўнутраных спраў. У 18921896 гг. пераяслаўскі павятовы старшыня дваранства. З 1896 года ў Дзяржаўнай канцылярыі. Камергер Двара (1900), егермайстар Двара (1905). З 1906 г. сенатар Першага дэпартамента Сената, 1 студзеня 1914 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета. З жніўня 1915 г. член Асобай нарады па абароне. З 30 кастрычніка 1915 г. кіраваў Міністэрствам шляхоў зносін. 10 лістапада 1916 г. прызначаны старшынёй Савета міністраў з пакіданнем у пасадзе міністра шляхоў зносін; 27 снежня 1916 г. звольнены ў адстаўку з абедзвюх гэтых пасад.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — адзін з лідараў белага руху, з восені 1918 па студзень 1919 г. узначальваў у Гельсінгфорсе Спецыяльны камітэт па справах рускіх у Фінляндыі. У 1920-я гады адзін з кіраўнікоў рускай манархічнай эміграцыі. Памёр у Ніцы.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Aleksandr Fedorovič Trepov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура правіць

  • Глинка, Я. В.Одиннадцать лет в Государственной Думе. 1906—1917. Дневник и воспоминания — М., 2001.
  • Шикман А. П.Деятели отечественной истории. Биографический справочник. — М., 1997.
  • Dallin, A. Russian Diplomacy and Eastern Europe, 1914—1917.
  • Julicher, P. Renegades, Rebels and Rogues Under the Tzars. McFarland & Company, 2003. ISBN 978-0-7864-1612-7