Аляксандр (Раеўскі)
Епіскап Аляксандр (свецкае імя Мікалай Раеўскі; нарадзіўся 23 лютага 1868, Іваніўка, Кацярынаслаўская губерня — 3 снежня 1937, Магілёў) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.
Аляксандр (Раеўскі) | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыякан |
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Сямёнавіч Раеўскі |
Нараджэнне |
11 (23) лютага 1868 |
Смерць |
3 снежня 1937 (69 гадоў) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў духоўную семінарыю (1888), 3 курсы Кіеўскай духоўнай акадэміі. Рукапаложаны ў іерэя. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 26 студзеня 1923 года хіратанісаны ў епіскапа Севастопальскага, вікарыя Таўрычаскага. Пасля пакаяння зноў прыняты ў лона кананічнай РПЦ і прызначаны епіскапам Керчанскім.
Арыштаваны ў 1924 годзе і быў высланы ў Маскву. З 1925 года жыў у Адэсе, з 1926 года у Сімферопалі. З 1928 года епіскап Курскай, потым Кустанайскай епархій. З 1930 года епіскап Смаленскай, з 1931 года Свярдлоўскай, з 1932 года Данской, з 1933 года Бакінскай, з 1934 года зноў Кустанайскай, з 1935 года Акцюбінскай, з 1936 года Омскай епархій. З 16 кастрычніка 1936 года епіскап Магілёўскі.
Арыштаваны 3 верасня 1937 года. 31 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і быў расстраляны.
Рэабілітаваны 16 студзеня 1989 года[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Смоленский мартиролог; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 227; НАРБ, ІКБР;