Сяргей Аляксандравіч Календа

(Пасля перасылкі з Аляксандр I. Бацкель)

Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. 15 сакавіка 1985[1][2], Капыль[3]; Псеўданімы: Аляксандр I. Бацкель) — беларускі пісьменнік і культуролаг[2].

Сяргей Аляксандравіч Календа
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 сакавіка 1985(1985-03-15) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, культуролаг
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

З маленства жыве ў Мінску[3]. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ[3] па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст»[1]. Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію Toni & Guy[ru] (2008), стыліст міжнароднага класа[1]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура» (www.makpaper.com)[2].

На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам[3].

ТворчасцьПравіць

Друкаваўся ў часопісах: «Дзеяслоў», «БОЛЬШОЙ», «pARTisan», «Дружба народов», «Маладосць», «Literatur und Kritik», «eXperimenta», «БЛ.ЯТЬ». Аўтар кніг «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза» і «Кантынентальны сняданак». Творы С. Календы перакладзены на нямецкую і рускую мовы.[2]

ПрызнаннеПравіць

Лаўрэат і фіналіст шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў[3], у т.л.:

  • Шорт-ліст Прэміі Гліняны Вялес за 2011 год з кнігай «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Календа Сяргей Аляксандравіч…
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Сяргей Календа «Трохлітровая проза»…
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Календаскоп…

ЛітаратураПравіць