Аляксей Анатолевіч Лызікаў
Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 11 верасня 1975, Віцебск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016).
Аляксей Анатолевіч Лызікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1975 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Мікалаевіч Лызікаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2014) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1998), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 2002).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2002, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра хірургічных хвароб № 1 з курсам сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя астраўковых клетак падстраўнікавай залозы; інфекцыя сасудзістых пратэзаў; рэканструкцыйная хірургія аорты.
УзнагародыПравіць
Прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Аутовенозные реконструкции аорто-подвздошного сегмента у пациентов с высоким риском инфекционных осложнений : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.17 : защищена 14.01.2014 : утверждена 28.05.2014 / Лызиков Алексей Анатольевич. — Гомель, 2013.
- Хирургия сосудов : учебное пособие / А. А. Лызиков. — Гомель, 2016.