Анатоль Мікалаевіч Лызікаў
вучоны ў галіне хірургіі
Анатоль Мікалаевіч Лызікаў (нар. 29 кастрычніка 1952, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996).
Анатоль Мікалаевіч Лызікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Фядосавіч Лызікаў |
Дзеці | Аляксей Анатолевіч Лызікаў і Юлія Анатолеўна Лызікава[d] |
Род дзейнасці | хірург, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1974). 3 1982 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998 года загадчык кафедры). У 2007—2020 гадах — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Сям’я
правіць- сын Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 1975) — доктар медыцынскіх навук, жонка Таццяна — кандыдат медыцынскіх навук
- дачка Юлія Анатолеўна Лызікава (нар. 1979) — кандыдат медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па энтэральным зондавым харчаванні пры захворваннях органаў брушной поласці, дыягностыцы і лячэнні захворванняў з дапамогай малаінвазійнай хірургіі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
- ↑ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-301646&strq=l_siz=20
Літаратура
правіць- Лызікаў Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).