Мікалай Фядосавіч Лызікаў

Мікалай Фядосавіч Лызікаў (13 снежня 1920, в. Баронькі, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Фядосавіч Лызікаў
Дата нараджэння 13 снежня 1920(1920-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1999(1999-08-13) (78 гадоў)
Дзеці Анатоль Мікалаевіч Лызікаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння сямі класаў Баронькаўскай пачатковай сярэдняй школы ў 1936 годзе паступіў вучыцца ў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу, якую паспяхова скончыў у 1939 годзе. Па заканчэнні вучобы яго накіравалі ў суседнюю вёску Гаўрыленка працаваць загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта.

У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны ў 125-ю стралковую дывізію санітарным інструктарам за 8 кіламетраў ад мяжы з Усходняй Прусіяй. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях, быў паранены.

Афіцэрскае званне ваенфельчарам было прысвоена ў 1942 годзе. У чэрвені 1944 года быў прызначаны на пасаду старшага ад’ютанта асобнага медыка-санітарнага батальёна, быў цяжка паранены ў баі.

Пасля вайны ў 1951 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, працаваў у ім да 1991 года (у 1959—1985 гадах — загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі).

Навуковыя інтарэсы: ускладненні цяжарнасці і родаў.

Сям’я правіць

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР». Узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Усесаюзнае навуковае таварыства акушэраў-гінеколагаў абрала яго «Ганаровым членам таварыства».

Працы правіць

  • Лызиков, Н. Принципы ведения беременности и родов, осложненных преждевременным излитием околоплодных вод/Н. Лызиков // Акушерство и гинекология. — 1969. — № 7.
  • Лызиков, Н. Преждевременное отхождение околоплодных вод / Н. Лызиков. — Мн., 1971.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Материалы к изучению причин и патогенеза преждевременного отхождения околоплодных вод и дифференцированное ведение беременности и родов при этом осложнении : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 750 / Н. Ф. Лызиков. — Минск, 1968.
  • Профилактика офталмобленорреи новорожденных синтомициновой эмульсией : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Ф. Лызиков. ― Минск, 1956.
  • Лызікаў Мікалай Фядосавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 448.
  • Лызікаў Мікалай Фядосавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Лызиков Николай Федосович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 573.
  • Лызиков Николай Федосович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 28.