Аляксей Емяльянавіч Талмачоў
Аляксей Емяльянавіч Талмачоў (1 мая 1925, с. Нова-Свініна (цяпер Краснатуранскі раён, Краснаярскага краю) — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза.
Аляксей Емяльянавіч Талмачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Пасля заканчэння 5 класаў працаваў трактарыстам. У студзені 1942 года быў прызваны ў РККА. З лютага таго ж года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардзіі радавы Аляксей Талмачоў быў разведчыкам 213-га гвардзейскага стралковага палка 71-й стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі першага Прыбалтыйскага фронту.
24 чэрвеня 1944 года Талмачоў падабраўся да кулямётнага гнязда і гранатай падарваў яго, што спрыяла поспеху баявых дзеянняў. У далейшым наступленні Талмачоў у складзе перадавога атраду пераправіўся праз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Мамойкі Бешанковіцкага раёна і актыўна ўдзельнічаў у захопе і абароне плацдарма на заходнім беразе Дзвіны. У тых баях загінуў.
Пахаваны на вайсковых могілках у г. п. Шуміліна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Аляксею Талмачову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Талмачова носіць вуліца ў г. п. Шуміліна[1].
Зноскі
Узнагароды правіць
- Герой Савецкага Саюза (1944)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.