Аляксей Уладзімір Мжачык

беларускі цяжкаатлет

Аляксей Уладзіміравіч Мжачык (30 чэрвеня 1996, Пінск, Брэсцкая вобласць — 1 жніўня 2021, Германія) — беларускі цяжкаатлет, які выступаў у вагавой катэгорыі звыш 109 кг. Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату свету 2015, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2018).

Аляксей Уладзімір Мжачык
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1996(1996-06-30)
Памёр 1 жніўня 2021(2021-08-01) (25 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1996 года ў Пінску. З 9 гадоў займаўся цяжкай атлетыкай, у 2006 годзе ў секцыю яго прывёў айчым. Удзельнік юнацкіх і маладзёжных чэмпіянатаў Беларусі. У 17 гадоў стаў чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў (2014). У 2015 годзе на 41-м чэмпіянаце свету сярод юніёраў ва Вроцлаве заваяваў сярэбраны медаль. У тым жа годзе на дарослым чэмпіянаце Еўропы ў Тбілісі стаў 8-м у катэгорыі звыш 105 кг.

Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе з выніковай вагой 411 кг (рывок 187 кг, штуршок 224 кг) заняў 12-е месца ў катэгорыі звыш 105 кг. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Беларусі (2016, 2018 і 2019).

Загінуў 1 жніўня 2021 года ў Германіі ў выніку аўтамабільнай аварыі.