Алівія Альма Шарлота Скуг (шведск.: Olivia Alma Charlotta Schough; нар. 11 сакавіка 1991, Ванеред) — шведская футбалістка, паўабаронца. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў складзе зборнай Швецыі.

Футбол
Алівія Скуг
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 11 сакавіка 1991(1991-03-11)[1] (33 гады)
Грамадзянства
Рост 172 см
Вага 60 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Фалькенберг[d]
2009—2013 Хекен Гётэбарг 92 (8)
2014 Баварыя Мюнхен[d] 6 (0)
2014 Расіянка Хімкі 10 (0)
2014—2017 Эскільстуна Юнайтэд[d] 74 (22)
2018 Хекен Гётэбарг 20 (4)
2019—2020 Юргордэн 6 (3)
2021—0000 Русенгард Мальмё
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Да 2013 года прадстаўляла клубы «Фалькенберг» і «Гётэбарг», у снежні абвясціла пра пераход у мюнхенскую «Баварыю». Пакінула клуб летам 2014 года, перайшоўшы восенню ў склад «Расіянкі», дзе правяла паўсезона, згуляўшы 10 матчаў у чэмпіянаце Расіі. Пазней перайшла ў шведскі «Эскільстуна Юнайтэд».

Кар’ера ў зборнай

правіць

З’яўляецца срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы 2009 года сярод дзяўчат не старэйшых за 19 гадоў, выступала на моладзевым чэмпіянаце свету 2010 года. Упершыню выкліканая ў зборную Швецыі перад Кубкам Алгарвэ 2013, дэбютавала ў гульні супраць зборнай Кітая. Удзельніца Еўра-2013 і бронзавы прызёр у складзе зборнай Швецыі. У маі 2015 года разам з Малін Дыяс і Сарай Тунебру ўключана ў заяўку на чэмпіянат свету ў Канадзе.

Зноскі

  1. Olivia Schough // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.