Алівія дэ Хэвіленд
Алівія дэ Хэвіленд (англ.: Olivia de Havilland; 1 ліпеня 1916, Токіа — 26 ліпеня 2020, Парыж) — англа-амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і запатрабаваных галівудскіх актрыс 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух «Оскараў» за найлепшую жаночую ролю (1946, 1949).Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робін Гуда» (1938), «Знесеныя ветрам» (1939), «Спадчынніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Алівія дэ Хэвіленд | |
---|---|
англ.: Olivia de Havilland | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 2020[5][3][…] (104 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уолтэр дэ Хэвіленд[d][10][11][…] |
Маці | Ліліян Фантэйн[d][10][11][…] |
Муж | Маркус Гудрых[d][12] і П’ер Галант[d][11][12] |
Дзеці | Гізель Галант[d] і Бенджамін Брыгс Гудрых[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, сцэнарыст, актрыса |
Кар’ера | 1935—1988 |
Узнагароды |
honorary doctor of the University of Hertfordshire[d] (1998) зорка на галівудскай «Алеі славы» (8 лютага 1960) |
IMDb | ID 0000014 |
oliviadehavilland.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» (1949), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «Залаты глобус». На Галівудскай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).
Памерла ў сне ў сваім доме ў Парыжы.
Барацьба за правы акцёраў
правіцьДзякуючы сваёй знешнасці актрыса атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненне да больш складаных акцёрскіх задач. Яе расчараванне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасля яго заканчэння, сцвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоў ад роляў. Апеляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на яе карысць, пастанавіўшы, што студыя не можа працягваць кантракт без згоды выканаўцы. Рашэнне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Хэвіленд».
Фільмаграфія
правіць- 1938 — Прыгоды Робін Гуда
- 1939 — Знесеныя ветрам
Прэміі
правіць- «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
- «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчынніца»)
- «Залаты глобус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчынніца»)
- «Залаты глобус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
- Венецыянскі кінафестываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Змяіная яма»)
Зноскі
правіць- ↑ Olivia de Havilland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olivia de Havilland // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte — 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l'âge de 104 ans
- ↑ Ruiz M. S. Un cimetière bien vivant : le Père-Lachaise — 2021. — С. 168. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д https://walkoffame.com/olivia-de-havilland/ Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ https://www.huffingtonpost.fr/entry/kirk-douglas-nest-pas-le-dernier-monstre-sacre-dhollywood-olivia-de-havilland-est-toujours-la_fr_5e3bceb8c5b6b70886fa416b
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б NNDB — 2002. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ (unspecified title) Праверана 6 жніўня 2022.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Алівія дэ Хэвіленд на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Алівія дэ Хэвіленд на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)