Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі

Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі (макед.: Македонски олимписки комитет) — арганізацыя, якая прадстаўляе Паўночную Македонію ў міжнародным алімпійскім руху. Заснаваны ў 1992 годзе, зарэгістраваны ў МАК у 1993 годзе.

Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі
Македонски олимписки комитет
Краіна
Штаб-кватэра Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія, Скоп’е
Тып арганізацыі Нацыянальны алімпійскі камітэт
Кіраўнікі
Старшыня Васіл Тупуркоўскі
Генеральны сакратар Сашо Папоўскі
Заснаванне
Утвораны 1992
Зарэгістраваны 1993
Матчыная арганізацыя Еўрапейскія алімпійскія камітэты[d]
Член у Міжнародны алімпійскі камітэт
www.mok.org.mk

У міжнародным Алімпійскім руху раней называўся Алімпійскі камітэт Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія (Olympic Committee of the Former Yugoslav Republic of Macedonia), што адлюстроўвала нявырашанае да 2019 міжнароднае пытанне з імем гэтай новай дзяржавы[1].

Штаб-кватэра размешчана ў Скоп’е. З’яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і іншых міжнародных спартыўных арганізацый. Ажыццяўляе дзейнасць па развіцці спорту ў Паўночнай Македоніі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць