Аліна Генадзеўна Талай

Аліна Генадзеўна Талай (нар. 14 мая 1989, Орша) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бар'ерным бегу на 60 метраў, 100 метраў з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Лёгкая атлетыка
Аліна Талай
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Аліна Генадзеўна Талай
Спецыялізацыя 100 metres hurdles[d]
Клуб СК УС РБ, РЦФВС
Нарадзілася 14 мая 1989(1989-05-14)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Гады кар’еры 2011—2023
Трэнер Віктар Мяснікоў
Рост 164 см
Вага 54 кг
IAAF 14269587
Асабістыя рэкорды
100 м 11.48 (2011)
200 м 23.59 (2011)
100 м з/б 12.63 (2016) NR
Асабістыя рэкорды ў памяшканні
60 м 7.31 (2015)
60 м з/б 7.85 (2015) NR
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’екра правіць

Чэмпіёнка Еўропы 2011 сярод моладзі, бронзавы прызёр Чэмпіянату свету ў памяшканнях 2012, чэмпіёнка Еўропы 2012. Чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях 2015.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года і Алімпійскіх гульняў 2016 года ў катэгорыі 100 м (бар’еры).

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 100 м метраў з бар’ерамі.

Рэкардсменка Беларусі ў бегу на 100 м з бар’ерамі — 12,41 сек. (2018), у бегу на 60 м з бар’ерамі — 7,85 сек. (2015).

Срэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы 2016 года ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12.68 сек[2].

На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 6 месца ў бегу на 60 метраў з бар’ерамі з вынікам 7.96 сек[2].

23 лістапада 2023 года Аліна Талай аб’явіла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры, паколькі вырашыла сканцэнтравацца на дзейнасці спартыўнага трэнера[3].

Зноскі правіць

Спасылкі правіць