Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2015

33-і чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні праходзіў з 5 па 8 сакавіка 2015 года на «O2 Арэне» ў Празе, сталіцы Чэхіі.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2015
Горад-арганізатар Чэхія Прага, Чэхія
Краіны-ўдзельніцы 49
Колькасць атлетаў 643
Разыгрываецца медалёў 26
Цырымонія адкрыцця 6 сакавіка 2015
Цырымонія закрыцця 8 сакавіка 2015
Дата правядзення 2015
Стадыён «O2 Арэна»

У барацьбе за права прыняць турнір у фінальным галасаванні на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ў Сафіі 5 мая 2012 года Прага абыйшла турэцкі Стамбул[1].

Талісманам чэмпіянату быў абраны Крот (чэш. Krtek), персанаж аднайменнага мультфільма, папулярнага ў Чэхіі і краінах былога СССР[2]. Турнір быў паказаны 28 еўрапейскімі тэлекампаніямі. Агульны аб'ём трансляцый склаў сумарна 283 гадзіны[3].

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 643 лёгкаатлеты (363 мужчыны і 280 жанчын) з 49 краін Еўропы. З усіх 50 нацыянальных федэрацый на турнір не накіраваў сваіх удзельнікаў толькі Ліхтэнштэйн[4].

У мужчынскай эстафеце 4×400 метраў адбылася рэдкая падзея — у складзе зборнай Бельгіі чэмпіёнамі сталі адразу тры родныя браты Барле.

Прызёры

правіць

Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату

Мужчыны

правіць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
60 м
падрабязнасці
  Рычард Кілты
Вялікабрытанія
6,51   Крысціян Блум
Германія
6,58   Юліян Ройс
Германія
6,60
400 м
падрабязнасці
  Павел Маслак
Чэхія
45,33
CR
  Дылан Барле
Бельгія
46,25   Рафал Амелька
Польшча
46,26
800 м
падрабязнасці
  Марцін Левандоўскі
Польшча
1.46,67   Марк Інгліш
Ірландыя
1.47,20   Тэймен Кюперс
Нідэрланды
1.47,25
1500 м
падрабязнасці
  Якуб Голуша
Чэхія
3.37,68
NR
  Ільхам Азбілен
Турцыя
3.37,74   Крыс О’Хэр
Вялікабрытанія
3.38,96
3000 м
падрабязнасці
  Алі Кая
Турцыя
7.38,42
NR CR
  Лі Эмануэль
Вялікабрытанія
7.44,48   Хенрык Інгебрыгтсен
Нарвегія
7.45,54
NR
60 м з бар'ерамі
падрабязнасці
  Паскаль Марціно-Лагард
Францыя
7,49   Дзімітры Баску
Францыя
7,50   Віем Беласян
Францыя
7,52
Эстафета 4×400 м
падрабязнасці
  Бельгія
Жульен Ватрэн
Дылан Барле
Жанатан Барле
Кевін Барле
3.02,87
ER CR
  Польшча
Караль Залеўскі
Рафал Амелька
Лукаш Краўчук
Якуб Кшэвіна
3.02,97
NR
  Чэхія
Даніэль Немечак
Патрык Шорм
Ян Тэсарж
Павел Маслак
3.04,09
NR
Скачок у вышыню
падрабязнасці
  Данііл Цыплакоў
Расія
2,31 м   Сільвана Чэзані
Італія
2,31 м не ўручалася
  Антоніяс Мастарас
Грэцыя
2,31 м
Скачок з шастом
падрабязнасці
  Рэно Лавілені
Францыя
6,04 м
CR
  Аляксандр Грыпіч
Расія
5,85 м   Пётр Лісак
Польшча
5,85 м
Скачок у даўжыню
падрабязнасці
  Мішэль Торнеус
Швецыя
8,30 м
NR
  Радак Юшка
Чэхія
8,10 м   Андрэас Отэрлінг
Швецыя
8,06 м
Трайны скачок
падрабязнасці
  Нелсан Эвора
Партугалія
17,21 м   Пабла Тарыхас
Іспанія
17,04 м
NR
  Марыян Опра
Румынія
16,91 м
Штурханне ядра
падрабязнасці
  Давід Шторль
Германія
21,23 м   Асмір Калашынац
Сербія
20,90 м   Ладзіслаў Прашыл
Чэхія
20,66 м
Сямібор’е
падрабязнасці
  Ілья Шкуранёў
Расія
6353 ачка   Артур Абеле
Германія
6279 ачкоў   Элка Сінтнікалас
Нідэрланды
6185 ачкоў

Жанчыны

правіць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
60 м
падрабязнасці
  Дафнэ Схіперс
Нідэрланды
7,05   Дына Эшэр-Сміт
Вялікабрытанія
7,08
=NR
  Ферэна Зайлер
Германія
7,09
400 м
падрабязнасці
  Наталля Пігіда
Украіна
51,96   Індзіра Тэрэра
Іспанія
52,63   Серэн Бандзі-Дэвіс
Вялікабрытанія
52,64
800 м
падрабязнасці
  Селіна Бюхель
Швейцарыя
2.01,95   Кацярына Паістогава
Расія
2.01,99   Наталля Лупу
Украіна
2.02,25
1500 м
падрабязнасці
  Сіфан Хасан
Нідэрланды
4.09,04   Ангеліка Ціхоцкая
Польшча
4.10,53   Федэрыка Дэль Буона
Італія
4.11,61
3000 м
падрабязнасці
  Алена Каробкіна
Расія
8.47,62   Святлана Кудзеліч
Беларусь
8.48,02
NR
  Маўрэн Костэр
Нідэрланды
8.51,64
60 м з бар'ерамі
падрабязнасці
  Аліна Талай
Беларусь
7,85
NR
  Люсі Хатан
Вялікабрытанія
7,90   Серыта Саламон
Вялікабрытанія
7,93
Эстафета 4×400 м
падрабязнасці
  Францыя
Флорыя Гюэй
Элеа Мар'яма Дзіяра
Агнэс Рааралаі
Мары Гая
3.31,61   Вялікабрытанія
Кэлі Мэсі
Серэн Бандзі-Дэвіс
Лора Мэдакс
Кірстэн Мак-Аслан
3.31,79   Польшча
Яанна Лінкевіч
Малгажата Голуб
Моніка Шчэнсная
Юстына Свенты
3.31,90
Скачок у вышыню
падрабязнасці
  Марыя Кучына
Расія
1,97 м   Алесія Трост
Італія
1,97 м   Каміла Ліцвінкі
Польшча
1,94 м
Скачок з шастом
падрабязнасці
  Анжаліка Сідарава
Расія
4,80 м   Екатэрыні Стэфаніды
Грэцыя
4,75 м   Ангеліка Бенгтсан
Швецыя
4,70 м
NR
Скачок у даўжыню
падрабязнасці
  Івана Шпанавіч
Сербія
6,98 м
NR
  Состэнэ Магенара
Германія
6,83 м   Фларэнціна Марынку
Румынія
6,79 м
Трайны скачок
падрабязнасці
  Кацярына Конева
Расія
14,69 м   Габрыэла Петрава
Балгарыя
14,52 м   Ганна Князева
Ізраіль
14,49 м
NR
Штурханне ядра
падрабязнасці
  Аніта Мартан
Венгрыя
19,23 м
NR
  Юлія Леанцюк
Беларусь
18,60 м   Радаслава Маўродыева
Балгарыя
17,83 м
Пяцібор'е
падрабязнасці
  Катарына Джонсан-Томпсан
Вялікабрытанія
5000 ачкоў
NR CR
  Нафісату Тыям
Бельгія
4696 ачкоў   Элішка Клучынава
Чэхія
4687 ачкоў
NR

Медальны залік

правіць

Медалі ў 26 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 24 краін-удзельніц.

  Краіна-гаспадыня

Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Расія 6 2 0 8
2   Францыя 3 1 1 5
3   Вялікабрытанія 2 4 3 9
4   Чэхія 2 1 3 6
5   Нідэрланды 2 0 3 5
6   Германія 1 3 2 6
7   Польшча 1 2 4 7
8   Беларусь 1 2 0 3
  Бельгія 1 2 0 3
10   Сербія 1 1 0 2
  Турцыя 1 1 0 2
12   Швецыя 1 0 2 3
13   Украіна 1 0 1 2
14   Венгрыя 1 0 0 1
  Партугалія 1 0 0 1
  Швейцарыя 1 0 0 1
17   Італія 0 2 1 3
18   Грэцыя 0 2 0 2
  Іспанія 0 2 0 2
20   Балгарыя 0 1 1 2
21   Ірландыя 0 1 0 1
22   Румынія 0 0 2 2
23   Ізраіль 0 0 1 1
  Нарвегія 0 0 1 1
Усяго 26 27 25 42

Зноскі

Спасылкі

правіць