Летнія Алімпійскія гульні 2016

Гульні XXXI Алімпіяды (англ.: Games of the XXXI Olympiad, фр.: Jeux de la XXXIe Olympiade, парт.: Jogos da XXXI Olimpíadae), часцей званыя летнія Алімпійскія гульні 2016 (англ.: 2016 Summer Olympics, фр.: Jeux Olympiques d'été de 2016, парт.: Jogos Olímpicos de Verão de 2016), праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.

XXXI летнія Алімпійскія Гульні
Эмблема
Горад-арганізатар Рыа-дэ-Жанэйра
Краіны-ўдзельніцы 205 (ацэнка)
Колькасць атлетаў 12 500 (ацэнка)
Разыгрываецца медалёў 297
Цырымонія адкрыцця 5 жніўня
Адкрываў Мішэл Тэмер
Цырымонія закрыцця 21 жніўня
Алімпійскі агонь Vanderlei Cordeiro de Lima[d]
Алімпійская клятва Robert Scheidt[d]
Стадыён Маракана
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 2012
2020 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбар горада

правіць
 
Дзяўчынка дадае свой подпіс у падтрымку кандыдатуры Рыа-дэ-Жанейра на правядзенне алімпійскіх гульняў 2016 года (студзень 2009 года).
 
Члены бразільскай дэлегацыі святкуюць абранне Рыа-дэ-Жанейра (кастрычнік 2009 года).

13 верасня 2007 года 7 гарадоў падалі заяўкі на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[1]. 14 верасня ўсе яны былі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам, стаўшы гарадамі-заяўнікамі[2]. 4 чэрвеня 2008 года ў ходзе сустрэчы ў Афінах (Грэцыя) Выканаўчы савет МАК адабраў чацвёрку наймацнейшых прэтэндэнтаў, якія сталі гарадамі-кандыдатамі: Чыкага (ЗША), Мадрыд (Іспанія), Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) і Токіа (Японія)[3][4]. Астатнія прэтэндэнты, гарады Баку (Азербайджан), Доха (Катар) і Прага (Чэхія), не патрапілі ў спіс кандыдатаў[5].

Чатыры гарады-кандыдаты былі вызначаны пасля дэталёвага вывучэння партфеляў заяўнікаў, якія паступілі ў рабочую групу МАК 14 студзеня 2008 года[6], а 11 лютага 2009 года чатыры кандыдаты падалі ў МАК пашыраныя партфелі[7]. Ацэначная камісія МАК прааналізавала іх і ажыццявіла выязныя праверкі ў Чыкага (4–7 красавіка 2009), Токіа (16–19 красавіка 2009), Рыа-дэ-Жанейра (27 красавіка–2 мая 2009) і Мадрыдзе (5–8 мая 2009)[8]. За месяц да выбараў горада, 2 верасня 2009 года, ацэначная камісія пад кіраўніцтвам Наваль Эль-Мутавакель выпусціла сваю справаздачу[9][10].

2 кастрычніка 2009 года ў Капенгагене (Данія) у прыстунасці кіраўнікоў дзяржаў усіх чатырох гарадоў-кандыдатаў адбылася 121-я сесія МАК[11]. У прэзентацыі кандыдатаў, якая адбывалася ў Бэла-цэнтры, прымалі ўдзел такія знакамітасці, як кароль Іспаніі Хуан Карлас I, актрыса Опра Уінфры і былы футбаліст Пеле[12][13]. Галасаванне адбывалася ў тры раўнды вычарпальнага выбарчага працэсу. У першым раўндзе выбыў Чыкага, у другім — Токіа[14][15].

Рыа-дэ-Жанейра перамог Мадрыд у апошнім туры, атрымаўшы 66 галасоў супраць 32 і права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[16][17]. Бразілія стала першай партугаламоўнай краінай, а Рыа-дэ-Жанейра — першым горадам Паўднёвай Амерыкі, які прымаў летнія Алімпійскія гульні[18]. Афіцыйную заяву аб перамозе бразільскага горада на шырока транслюемай цырымоніі зрабіў прэзідэнт МАК Жак Раге[19]. Працяглая і інтэнсіўная барацьба за права прымаць гульні, якая лічыцца адной з самых упартых у гісторыі, была азмрочана скандаламі і спрэчкамі, такімі як шпіянаж, расізм і апазіцыйныя рухі[20].

Вынікі галасавання[21]
Горад НАК Раўнд 1 Раўнд 2 Раўнд 3
Рыа-дэ-Жанейра   Бразілія 26 46 66
Мадрыд   Іспанія 28 29 32
Токіа   Японія 22 20
Чыкага   ЗША 18

Віды спорту

правіць

У праграме Алімпійскіх гульняў 28 відаў спорту:

Алімпійскія аб'екты

правіць
 
Алімпійскія аб'екты на карце Рыа-дэ-Жанэйра

Зона Маракана

правіць
  • Стадыён «Маракана» — футбол
  • Спартыўная зала «Мараканазынню» — валейбол
  • Самбадрома Маркіза дэ Сапукаі — стральба з лука, марафон
  • Алімпійскі стадыён Жуана Авеланжа — лёгкая атлетыка

Зона Капакабана

правіць
  • Стадыён Капакабана — валейбол
  • Возера «Лагоа Радрыгу да Фрэйтас» — веславанне
  • Марына да Глорыя — ветразевы спорт
  • Парк Фламенга — ровар на шашы, хадзьба
  • Форт Капакабана — трыятлон, плаванне

Зона Бара

правіць
  • Алімпійская арэна Рыа — гімнастіка
  • Алімпійская плавальная зала — плаванне, сінхроннае плаванне
  • Водны парк Марыя Ленк — скачкі ў ваду, воднае пола
  • Алімпійскі веладром — ровар на трэку
  • Алімпійскі тэннісный цэнтр — тэніс
  • Алімпійскі хакейны цэнтр — хакей на траве
  • Алімпійскі цэнтр — баскетбол, барацьба, дзюдо, тэквандо, гандбол
  • Рыацэнтра — бадмінтон, бокс, настольны тэніс, цяжкая атлетыка

Зона Дэадору

правіць
  • Арэна Дэадору — фехтаванне, сучаснае пяціборства (фехтаванне)
  • Нацыянальны коннаспартовы цэнтар — конны спорт
  • Нацыянальны тыр Рыа — стральба
  • Стадыён «Дэадору» — сучаснае пяціборства («камбайн», конны спорт)
  • Пішына Дэадору — сучаснае пяціборства (плаванне)
  • Алімпійскі белаводны стадыён — слалам на байдарках і каноэ
  • Алімпійскі ВМХ-трэк — ВМХ
  • Алімпійская траса маўнтынбайку — маўнтынбайк

Удзельнікі

правіць

Краіны

правіць
Азія Акіянія Амерыка Афрыка Еўропа
44 краіны 17 краін 41 краіна 54 краіны 49 краін

Незалежныя алімпійскія спартсмены

правіць

Алімпійская зборная бежанцаў

правіць

Каляндар

правіць
ЦА Цырымонія адкрыцця
ПВ Паказальны выступ
ЦЗ Цырымонія закрыцця
Спаборніцтвы
1 Колькасць фіналаў спаборніцтваў


Жнівень 3
Сер
4
Чац
5
Пят
6
Суб
7
Няд
8
Пан
9
Аўт
10
Сер
11
Чац
12
Пят
13
Суб
14
Няд
15
Пан
16
Аўт
17
Сер
18
Чац
19
Пят
20
Суб
21
Няд
Колькасць
катэгорый
  Цырымоніі (адкрыцця/закрыцця) ЦА ЦЗ
  Акадэмічнае веславанне 2 4 4 4 14
  Бадмінтон 1 1 2 1 5
  Барацьба 2 2 2 3 3 2 2 2 18
  Баскетбол 1 1 2
  Бокс 1 1 1 1 1 1 3 4 13
  Валейбол 1 1 1 1 4
  Веласіпедны спорт 1 1 2 1 2 2 1 1 3 2 1 1 18
  Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 2 4 4 4 16
  Воднае пола 1 1 2
  Гандбол 1 1 2
  Гімнастыка 1 1 1 1 1 1 4 3 3 ПВ 1 1 18
  Гольф 1 1 2
  Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 14
  Конны спорт 2 1 1 1 1 6
  Лёгкая атлетыка 3 5 4 5 5 4 6 7 7 1 47
  Настольны тэніс 1 1 1 1 4
  Парусны спорт 2 2 2 2 2 10
  Плаванне 4 4 4 4 4 4 4 4 1 1 34
  Рэгбі-7 1 1 2
  Сінхроннае плаванне 1 1 2
  Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
  Стральба 2 2 2 1 2 1 2 2 1 15
  Стральба з лука 1 1 1 1 4
  Сучаснае пяціборства 1 1 2
  Трыятлон 1 1 2
  Тэквандо 2 2 2 2 8
  Тэніс 1 1 3 5
  Фехтаванне 1 1 1 1 2 1 1 1 1 10
  Футбол 1 1 2
  Хакей на траве 1 1 2
  Цяжкая атлетыка 1 2 2 2 2 2 1 1 1 1 15
Колькасць катэгорый 12 14 14 15 20 19 24 21 22 17 25 16 23 22 30 12 306
Накапленне ўзнагарод 12 26 40 55 75 94 118 139 161 178 203 219 242 264 294 306
Жнівень 3
Сер
4
Чац
5
Пят
6
Суб
7
Няд
8
Пан
9
Аўт
10
Сер
11
Чац
12
Пят
13
Суб
14
Няд
15
Пан
16
Аўт
17
Сер
18
Чац
19
Пят
20
Суб
21
Няд
Узнагароды

Медальны залік

правіць
 
Срэбны прызёр у цяжкай атлетыцы беларус Вадзім Стральцоў (злева) разам з пераможцам Сахрабам Марадзі і бронзавым прызёрам Аўрымасам Дзідзбалісам.
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   Злучаныя Штаты Амерыкі 46 37 38 121
2   Вялікабрытанія 27 23 17 67
3   Кітай 26 18 26 70
4   Расія 19 18 19 56
5   Германія 17 10 15 42
6   Японія 12 8 21 41
7   Францыя 10 18 14 42
8   Паўднёвая Карэя 9 3 9 21
9   Італія 8 12 8 28
10   Аўстралія 8 11 10 29
11   Нідэрланды 8 7 4 19
12   Венгрыя 8 3 4 15
13   Бразілія 7 6 6 19
14   Іспанія 7 4 6 17
15   Кенія 6 6 1 13
16   Ямайка 6 3 2 11
17   Харватыя 5 3 2 10
18   Куба 5 2 4 11
19   Новая Зеландыя 4 9 5 18
20   Канада 4 3 15 22
...
40   Беларусь 1 4 4 9
...
Увогуле (87 каманд) 307 307 360 974

Крыніцы

правіць
  1. Seven Applicant NOCs/Cities for the 2016 Games. International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
  2. 7 Applicant NOCs/Cities for the 2016 Olympic Games. International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
  3. Four cities to compete to host the 2016 Olympic Games. International Olympic Committee (4 чэрвеня 2008). Праверана March 2, 2010.
  4. "Four on 2016 Olympics short list". BBC. June 4, 2008. Праверана March 2, 2010.
  5. 2016 Olympic Bid Short List Preview(недаступная спасылка). GamesBids (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана March 2, 2010.
  6. All seven 2016 Applicant Cities return responses. International Olympic Committee (14 студзеня 2008). Праверана March 2, 2010.
  7. Candidature Procedure 2016 – All four candidate cities submit their files to the IOC. International Olympic Committee (12 лютага 2009). Праверана March 2, 2010.
  8. 2016 Evaluation Commission: Dates of visits to Candidate Cities. International Olympic Committee (23 кастрычніка 2008). Праверана March 2, 2010.
  9. IOC Releases 2016 Olympic Report(недаступная спасылка). Around the Rings (2 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана March 2, 2010.
  10. IOC announces composition of 2016 Evaluation Commission. International Olympic Committee (18 верасня 2008). Праверана March 2, 2010.
  11. "Rio to stage 2016 Olympic Games". BBC. October 2, 2009. Праверана March 2, 2010.
  12. The 2016 Bid Process Explained. International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
  13. Obama 2016 In Copenhagen - What Bid?(недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2009. Праверана March 2, 2010.
  14. The Olympic Bid Vote – Ballot By Ballot Results(недаступная спасылка). GamesBids (2 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
  15. Olympic Host City Selection Voting Procedures(недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
  16. Rio de Janeiro Elected As 2016 Host City. International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
  17. "Olympics affirms Brazil's rise, Lula's legacy". Reuters. October 2, 2009. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2010. Праверана March 2, 2010.
  18. Macur, Juliet (October 2, 2009). "Rio Wins 2016 Olympics in a First for South America". The New York Times. Праверана March 2, 2010.
  19. "Rio de Janeiro to host 2016 Olympics". CNN. October 2, 2009. Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2010. Праверана March 2, 2010.
  20. 2016 Olympic Bid Timeline – How We Got Here(недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана March 2, 2010.
  21. Past Bid Results(недаступная спасылка). GamesBids.com. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2008. Праверана 31 October 2015.

Спасылкі

правіць