Алі Ідаят аглу Асадаў (азерб.: Əli Hidayət oğlu Əsədov; нар. 30 лістапада 1956, Нахічэвань, Азербайджанская ССР, СССР) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Азербайджана з 8 кастрычніка 2019 года.

Алі Асадаў
азерб.: Əli Əsədov
Ali Asadov (2019-12-17).jpg
Прэм’ер-міністр Азербайджана
з 8 кастрычніка 2019
Папярэднік Наўруз Мамедаў
 
Партыя Новы Азербайджан
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне іслам
Нараджэнне 30 лістапада 1956(1956-11-30) (63 гады)

БіяграфіяПравіць

Алі Асадаў нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў горадзе Нахічэвань. Cкончыў Бакінскую сярэднюю школу № 134, паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978).

У 1980 годзе стаў працаваць галоўным лабарантам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Азербайджанскай ССР. У 1989—1995 гадах быў дацэнтам і загадчыкам кафедры ў Бакінскім інстытуце сацыяльнага кіравання і паліталогіі.

У 1995—2000 гадах быў дэпутатам Мілі меджліса Азербайджана. 8 кастрычніка 2019 года на пленарным пасяджэнні Нацыянальнага Сходу Азербайджанскай Рэспублікі было вынесена на абмеркаванне пытанне аб згодзе на прызначэнне Алі Асадава на пасаду прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі[1].

Зноскі

  1. Парламент Азербайджана утвердил нового премьер-министра страны (руск.) . Эхо Кавказа. Праверана 8 кастрычніка 2019.