Аман-Сул

(Пасля перасылкі з Аман Сул)

Аман-Сул (сінд.: Amon Sûl — «пагорак ветру»), або Ветрагор (англ.: Weathertop) — у легендарыуме Толкіна[en] пагорак у Эрыядоры (Серадзем'е), які ўзвышаецца прыкладна на тысячу футаў (300 м) над раўнінай, самая паўднёвая і найвышэйшая вяршыня Ветрагор'я (англ.: Weather Hills), на якім стаяла высокая вежа, пабудаваная Элендзілам у першыя дні пасля заснавання каралеўства Арнар. Яна размяшчалася прыкладна напаўдарозе паміж Воласцю і Раздолам на плоскай вяршыні пагорка[1].

Аман-Сул
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Ветрагор'е[d]
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў, Сільмарыліян і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]

Калісьці вежа была высокай і пекнай, але ў час падзей Вайны пярсцёнка ад яе засталіся толькі руіны ў выглядзе круга, якія нагадвалі грубую карону на галаве пагорка. У часы Элендзіла ў ёй захоўваўся самы вялікі і магутны паланцір, які выкарыстоўваўся для сувязі з Гондарам[1].

Паводле легенды, менавіта ў гэтай вежы Элендзіл чакаў прыходу Гіль-галада ў дні Апошняга хаўрусу супраць Саўрана[1].

Калі ў 861 г. Т.Э. Арнар быў падзелены на тры каралеўствы, Аман-Сул адышоў да Артэдайна і панаваў над Усходняй дарогай з Кардалана ў Рудаўр. Таксама там быў адмыслова пакінуты вартаўнік для аховы паланціра. Аднак Кардалан і Рудаўр таксама хацелі завалодаць і вежай, і паланцірам, у выніку чаго паміж каралеўствамі ўвесь час узнікалі спрэчкі[1].

У 1356 г. Т. Э. кароль Артэдайна Аргелеб I быў забіты, абараняючы Ветрагор'е ад нападу з боку Рудаўра, якім кіраваў валадаром Людзей Пагоркаў, што былі ў таемным хаўрусе з Каралём-ведзьмаром Ангмара. Арвелег I, сын Аргелеба, адбіваў напады і абараняў Ветрагор'е яшчэ шмат гадоў. Аднак у 1409 г. Т. Э. Аман-Сул быў акружаны велізарнай арміяй з Ангмара. Арвелег быў забіты, а вежа — спалена і разбурана. Паланцір, тым не менш, быў выратаваны, але пазней страчаны ў моры, калі загінуў Арведуі, апошні кароль Артэдайна[1].

З часам падмурак вежы Аман-Сул, абваліўся і зарос травой. Калі Гандальф прыбыў да руін Аман-Сул 3 кастрычніка 3019 г. Т. Э., ён быў абложаны там дзевяццю назгуламі. Пасля гэтага на вяршыні ўзгорка адбылася бітва, з якой Гандальфу ўдалося выратавацца ўцёкамі; акрамя таго, ён пакінуў у цэнтры руін піраміду з разбітых і абпаленых камянёў. Самы верхні камень у ёй маг пазначыў рунай «Г» і трыма рыскамі, каб паказаць, што ён быў у гэтым месцы трэцяга кастрычніка. Арагорн знайшоў і расшыфраваў гэты знак, калі прыбыў з хобітамі на Аман-Сул 6 кастрычніка. Пазней у тую ж ноч, у лагчыне на заходнім схіле Аман-Сул, Фрода Торбінс быў атакаваны пяццю назгуламі і небяспечна паранены Каралём-ведзьмром, пасля чаго Арагорн хутка адвёў хобітаў з Аман-Сул далей у бок Раздола[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Амон Сул (руск.). Википалантир. Праверана 25 мая 2024.