Хобіты
Хобіты (англ.: Hobbits) — чалавекападобная раса ў легендарыуме Толкіна, якая насяляе землі Серадзем’я. Упершыню з’яўляюцца ў рамане «Хобіт», дзе галоўным героем стаў Більба Торбінс. Ва «Уладары Пярсцёнкаў» хобіты адыгрываюць яшчэ больш значную ролю, а ў «Сільмарыліяне» і «Няскончаных казаннях» згадваюцца эпізадычна.
Хобіты | |
---|---|
англ.: Hobbit | |
Родная мова | заходняя мова |
Краіна | |
Вытворная праца | паўрослік[d] |
Стваральнік твора | Джон Рональд Руэл Толкін |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Родны свет | Арда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры складанні Дадатку да Оксфардскага слоўніка англійскай мовы да Толкіна звярнуліся па дапамогу ў напісанні слоўнікавага артыкула. Пісьменнік прапанаваў вызначэнне, паводле якога хобіт — «прадстаўнік выдуманага народа, невысокай чалавекападобнай расы; слова „хобіт“ (якое азначае „той, хто жыве ў нары“) было іхняй саманазвай; іншыя ж называлі іх „паўрослікамі“, паколькі рост іх складаў палову звычайнага чалавечага»[1].
Паводле самога аўтара, хобіты — «сваякі» людзей Серадзем’я: «Зусім відавочна, не зважаючы на пазнейшае адчужэнне, што хобіты — нашы родзічы: яны шмат бліжэйшыя да нас, чым эльфы і нават гномы. Яны спрадвеку гаварылі на мовах людзей — што праўда, на свой капыл—і падабалі ды ненавідзелі, лічы, тое самае, што і людзі. Цяпер, аднак, ужо і не скажаш, як дакладна мы звязаныя.»[2].
Паходжанне слова
правіцьТолкін згадваў, што магчымай крыніцай слова «хобіт» з’яўляецца назва рамана амерыканскага пісьменніка Сінклера Льюіса «Бэбіт»[3][4] пра заможнага прадстаўніка сярэдняга класа, які паступова ўсведамляе сваю нездаволенасць мірным, рэспектабельным жыццём. Некаторыя чытачы звязвалі назву hobbit з англійскім словам rabbit («трус») ці нават лац.: homo + rabbit, гэта значыць «чалавек-трус». Аднак сам Толкін гэту версію неаднаразова адпрэчваў у сваіх лістах да чытачоў[5].
У кнізе «Народы Серадзем'я» тлумачацца карані найменняў хобітаў унутры сусвету Серадзем’я. Слова гэта з’яўляецца аўтарскім перайначваннем першапачткова роханскага слова cūgbagu у псеўда-стар.-англ.: hol-bytla («будаўнік нор», сучасны англ.: hole builder). Людзі звалі іх паўрослікамі, эльфы — перыянамі. «Хобіты» — саманазва народа, і пра паходжанне слова самі хобіты не помняць.
Выгляд
правіцьХобіты з выгляду маленькія, меншыя нават за гномаў — не такія дзябёлыя і каржакаватыя, нават калі і не нашмат ніжэйшыя. Рост хобітаў бывае розным: ад двух да чатырох футаў (60,96—121,92 см). У даўнія часы яны былі вышэйшымі, а пасля здрабнелі і рэдка калі дасягалі і трох футаў. Згодна з «Чырвонаю кнігаю», Бандабрас Тук (Быкароў), сын Ізумбраса Трэцяга, меў росту ажно чатыры футы пяць цаляў (134,62 см) і мог ездзіць на кані[2].
Адзяваліся хобіты ў яркія колеры, асабліва да душы ім быў жоўты і зялёны, а вось абутак насілі рэдка, бо іх ступні мелі цвёрдыя, як дубленая скура, падэшвы і былі пакрыты густым кучаравым валоссем — такім самым, як і іх галовы, — звычайна каштанавага колеру. Такім парадкам, адзінае рамяство, якім хобіты амаль не займаліся, было шавецтва, але пальцы яны мелі доўгія і спрытныя ды ўмелі майстраваць шмат іншых карысных і гожых рэчаў. Твары ў іх былі хутчэй дабрадушныя, чым прыгожыя: шырокія, з яснымі вачыма, чырвонымі шчокамі і ротам, заўжды гатовым смяяцца, есці і піць[2].
Плямёны хобітаў
правіцьТаксама Толкін згадаў тры старажытныя племя хобітаў, якія пасля змяшаліся ў адзіную народнасць:
- Хутраногі[6] (англ.: Harfoots) — смуглейшыя, меншыя і ніжэйшыя за астатніх, не насілі барод і абутку, рукі мелі спрытныя, ногі прудкія, ажыць любілі ў гарах і на пагорках. Хутраногі ў даўніну шмат стасаваліся з гномамі і доўга жылі ў перадгор’ях. Яны першымі вырушылі на захад у Эрыядор і дайшлі ажно да Ветрагора, пакуль астатнія яшчэ перабывалі ў Дзіказем’і. Яны былі найбольш характэрным і тыповым відам хобітаў, а таксама і найшматлікім. Яны болей заўсіх былі схільныя да аселага жыцця і найдаўжэй захоўвалі звычай продкаў жыць у лёхах і норах. Тыповыя прадстаўнікі хутраногаў — Сэм Гэмджы, а таксама Більба і Фрода Торбінсы (абодва — па бацькаўскай лініі).
- Таўсмачы[7] (англ.: Stoors) — больш каржакаватыя і дзябёлыя за астатніх, рукі і ногі ў іх былі вялікшыя, а сяліліся яны на раўнінах іў далінах рэк. Таўсмачы доўга мешкалі на берагах Вялікае ракі Андуін і меней за іншых цураліся людзей. Як і хутраногі, яны выправіліся на захад, але потым павярнулі на поўдзень і рушылі ўздоўж Шумавіцы. Там многія з іх доўга жылі паміж Тарбадам і Дунландам, пакуль урэшце не вярнуліся на поўнач. Мяркуецца, менавіта да такіх належалі Мэры, а таксама Смеагорл (Горлум) і яго брат Дэагол.
- Белуны[8] (англ.: Fallohides) — мелі светлы твар і валасы, былі вышэйшымі і зграбнейшымі за іншых хобітаў, вельмі любілі дрэвы і мясціны, парослыя лесам. Белуны былі відам паўночным і самым малалікім. Яны болей сябравалі з эльфамі, чым з іншымі хобітамі, да моў і песень былі здальнейшымі, чым да рамёстваў, і ў даўніну аддавалі перавагу паляванню перад земляробствам. Яны перасеклі горы на поўнач ад Раздола і спусціліся ўздоўж Студзянкі. У Эрыядоры яны хутка змяшаліся з іншымі хобітамі, якія асталяваліся там раней, але, будучы крыху смялейшымі і рызыкоўнейшымі, яны часта станавіліся правадырамі і верхаводамі ў хутраногаў і таўсмачоў. Нават у часы Більба белуновая кроў яшчэ добра адчувалася ў такіх вялікіх родах, як Тукі (да іх належаў вядомы па рамане «Уладар Пярсцёнкаў» Перэгрын Тук) і гаспадары Туравай стараны.
Зноскі
- ↑ Карпентэр 2004, Ліст № 316.
- ↑ а б в Уступ. Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Карпентэр 2002.
- ↑ Шыпі 2003, Плённыя анахранізмы.
- ↑ Логіка казачнай выявы. Заўвагі захавальніка. Архівавана 28 лютага 2009. Letters, 319
- ↑ Напісанне хутраногі згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Напісанне таўсмачы згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
- ↑ Напісанне белуны згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
Літаратура
правіць- Карпентер Х. Джон Р. Р. Толкин. Биография = J. R. R. Tolkien: A Biography / Под ред. С. Лихачёвой; Пер. с англ. А. Хромовой. — М: ЭКСМО-Пресс, 2002. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-04-008886-8.
- Карпентер Х. Джон Рональд Руэл Толкин. Письма = The Letters of J. R. R. Tolkien / Под ред. С. Таскаевой; Пер. с англ. С. Лихачёвой. — М: ЭКСМО-Пресс, 2004. — 576 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-699-05080-9.
- Шиппи Т. А. Дорога в Средьземелье = The Road to Middle-earth / Пер. с англ. М. Каменкович. — СПб: Лимбус Пресс, 2003. — 824 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8370-0181-6.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |