Аметыст
Аметыст (стар.-грэч.: αμέθυστος, ад α-«не» + μέθυσος «п'яніца») — сіняя, сінявата-ружовая ці чырвона-фіялетавая разнавіднасць кварца. Сустракаецца звычайна ў вольным выглядзе ў пустэчах і жылах сярод крышталічных горных парод крышталёў і іх спарышоў. Крышталі ўтвораны камбінацыяй плоскасцей прызмы і ромбаэдра, прычым з усіх кварцаў менавіта для аметыста характэрнай рысай з'яўляецца перавага граняў ромбаэдра. Радзей крышталі маюць доўгапрызматычнае або скіпетрападобнае аблічча. Звычайны ў друзах і крышталічных шчотках унутры агатавых жэод, у міндалінах і расколінах вулканічных парод.
Аметыст | |
---|---|
Крышталь аметыста 12x6 см. | |
Формула | SiO2 (крэменязём) |
Прымесь | Fe2+, Fe3+ |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Фіялетавы да бледнага чырванавата-фіялетавага |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны, перламутравы |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 7 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Злом | Ракавісты; вельмі далікатны |
Шчыльнасць | 2,63 - 2,65 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,543 - 1,554 |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аметыст