Амфілохія (Радавіч)
Мітраполіт Амфілохія (свецкае імя Рыста Радавіч; 7 студзеня 1938, с. Бары Радавіча, Ніжняя Марачыя, Каралеўства Югаславія — 30 кастрычніка 2020, Чарнагорыя) — мітрапаліт Чарнагорскі і Прыморскі Амфілохій Сербскай Праваслаўнай Царквы. Членам Саюза пісьменнікаў Сербіі і Чарнагорыі.
Амфілохія | |
---|---|
сербск.: Амфилохије Радовић | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | гісторык, выкладчык універсітэта, праваслаўны святар, Eastern Orthodox monk, перакладчык, string player, Orthodox theologian |
Нараджэнне |
7 студзеня 1938 |
Смерць |
30 кастрычніка 2020[1] (82 гады) |
Пахаванне | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьСкончыўшы ў роднай вёсцы сярэднюю школу, прыехаў у Бялград, дзе паступіў у духоўную акадэмію святога Савы. Атрымаўшы ў 1962 годзе дыплом, працягнуў навучанне на філасофскім факультэце Бялградскага ўніверсітэта па спецыяльнасці класічная філалогія.
Вялікі ўплыў на духоўнае жыццё будучага архіпастыра аказалі айцец Юсцін (Попавіч) і афонскі старац Паісій.
Пасля заканчэння вучобы ў Бялградзе будучы мітрапаліт працягвае навучанне ў Берне (Швейцарыя) і ў Рыме, адкуль адпраўляецца ў Грэцыю. Там праводзіць сем гадоў і прымае манаства. У Эладскай Праваслаўнай Царкве яго рукапалагаюць у свяшчэнніка. На працягу свайго знаходжання ў Грэцыі ён абараняе доктарскую дысертацыю, прысвечаную свяціцелю Грыгорыю Паламе. Год праводзіць на Святой Гары, адкуль яго накіроўваюць выкладаць у Парыж у Свята-Сергіеўскі інстытут, а з 1976 года становіцца выкладчыкам на кафедры праваслаўнай педагогікі ў Бялградскай духоўнай акадэміі святога Іаана Багаслова.
У маі 1985 года пасля абрання епіскапам Банацкай епархіі пераехаў у Цэтынэ. 30 снежня 1991 года ўзведзены ў сан мітрапаліта Чарнагорскага і Прыморскага, Зэцка-Брдаскага і Скендэрыйскага.
Валодаў рускай, грэчаскай, італьянскай, нямецкай і французскай мовамі. Аўтар шматлікіх перакладаў з сербскай на грэчаскую і з грэчаскай на сербскую, нарысаў і пропаведзяў.
Мітрапаліту Амфілохію ўдалося аднавіць у Чарнагорыі вялікую колькасць цэркваў і манастыроў, пабудаваць новыя. Павялічылася колькасць святароў і манахаў. З 1992 года ў Цэтынэ была адроджана духоўная акадэмія, закрытая ў 1945 годзе.
З прычыны шпіталізацыі Свяцейшага Патрыярха Сербскага Паўла з 13 лістапада 2007 года Архіерэйскі сабор Сербскай Праваслаўнай Царквы, які адкрыўся 15 мая 2008 года ў Бялградзе, пастанавіў часова перадаць функцыі Прадстаяцеля Свяшчэннаму Сіноду на чале з мітрапалітам Амфілохіем. З 15 лістапада 2009 па 22 студзеня 2010 года ўладыка Амфілохій быў Месцазахавальнікам Патрыяршага прастола.
У 2008 годзе адбыўся візіт мітрапаліта Амфілохія ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы. 11 студзеня ён быў абраны ганаровым доктарам Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.