Аналаў
Анала́ў (грэч. Άνάλαβο) — частка аблачэння праваслаўнага або ўніяцкага манаха. Чатырохвугольны плат са шнуркамі, прышытымі па вуглах, упрыгожаны крыжамі, абдымае плечы манаха. Аналаў ускладаецца пры пастрыжэнні манаха ў вялікую схіму.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Megaloschema.svg/220px-Megaloschema.svg.png)
Літаратура
правіць- Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.