Анастасія Алегаўна Мяркушына
Анастасія Алегаўна Мяркушына (укр.: Анастасія Олегівна Меркушина; нар. 14 студзеня 1995, в. Підгароднэ, Цярнопальская вобласць, Украіна) — украінская біятланістка.
Анастасія Алегаўна Мяркушына | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | біятлон[3] |
Нарадзілася |
14 студзеня 1995[1] (29 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 14 студзеня 1995 года ў в. Підгароднэ Цярнопальскай вобласці Украіны. Бацькі — Алег Мяркушын (нар. 1968) і Ірына Уладзіміраўна Мяркушына (нар. 1968) — савецкія і украінскія біятланісты. Малодшая сястра Аляксандра таксама займаецца біятлонам.
Пазней разам з бацькамі пераехала ў Цярнопаль.
Скончыла факультэт міжнароднага бізнесу і менеджменту ў Заходнеўкраінскім нацыянальным універсітэце[4].
Спартыўная кар’ера правіць
Юніёрская кар’ера правіць
Біятлонам пачала займацца ў клубе «Дынама» (Львоў). Першымі трэнерамі былі бацькі — Алег Мяркушын і Ірына Мяркушына-Карчагіна.
У 2011 годзе стала абсалютнай (трохразовай) чэмпіёнкай у зімовых юнацкіх спартыўных гульняў Украіны.
З 2010 года выступае на міжнародных спаборніцтвах. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2010 года ў Турсбю найлепшым вынікам 15-гадовай спартсменкі стала 14-е месца ў спрынце. На наступным турніры, у 2011 годзе, выйграла сярэбраны медаль у эстафеце сярод дзяўчат, у камандзе з Юліяй Брыгінец і Ірынай Варвінец. У 2012 годзе на сусветным юніёрскім чэмпіянаце ў Кантыялахці стала пераможцай у эстафетнай гонцы, разам з Юліяй Брыгінец і Юліяй Журавок, у тым жа годзе на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Осрблье стала бронзавым прызёрам змешанай эстафеты разам з Ірынай Варвінец, Іванам Мараўскім і Аляксандрам Дахно.
У 2013 годзе на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Брашове стала чэмпіёнкай у эстафеце і бронзавым прызёрам у спрынце.
На юніёрскім чэмпіянаце свету 2013 года выйграла два медалі — у эстафеце разам з Юліяй Журавак і Анастасіяй Нічыпарэнка заваявала срэбра, а ў індывідуальнай гонцы стала трэцяй, прапусціўшы наперад расіянку Ульяну Кайшаву і сяброўку па камандзе Журавак. У 2014 годзе ў чэмпіянаце свету сярод юніёраў не брала ўдзелу, а на еўрапейскім узроўні ў Нове-Места-на-Мораве стала сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы, уступіўшы Анастасіі Еўсюнінай.
У 2015 годзе стала двухразовым чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў, выйграўшы спрынт і гонку пераследу на спаборніцтвах у Отэпя, у змешанай эстафеце на гэтым жа турніры заваявала бронзу. На сусветным юніёрскім чэмпіянаце таго ж года ў Раўбічах займала ў асабістых відах 7, 8 і 11 месцы.
У 2016 годзе заняла другое месца ў індывідуальнай гонцы на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Кеіле-Грэдыштэй, а на еўрапейскім узроўні выйграла золата ў індывідуальнай гонцы ў Паклюцы. Акрамя таго, у сезоне 2015/16 заваявала малы глобус юніёрскага кубка Міжнароднага саюза біятланістаў ў індывідуальных гонках.
У 2014 годзе таксама станавілася бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў Цюмені ў змешанай эстафеце. У 2015 годзе на аналагічным турніры ў Кеіле-Грэдыштэй стала трохразовай чэмпіёнкай свету, атрымаўшы перамогі ў спрынце, гонцы пераследу і змешанай эстафеце. У 2016 годзе ў Оцепя выйграла золата ў спрынце, срэбра ў змешанай эстафеце і бронзу ў гонцы праследавання.
Дарослая кар’ера правіць
Неаднаразова станавілася прызёркай чэмпіянатаў Украіны, у тым ліку ў 2012 і 2013 гадах выйгравала срэбра ў жаночай эстафеце ў складзе каманды «Дынама», у 2013 годзе стала бронзавым прызёрам у спрынце. У 2013 годзе ў складзе каманды «Дынама» і ў 2015 годзе ў складзе зборнай Цярнопаля выйгравала срэбра чэмпіянату Украіны па летнім біятлоне ў змешаных эстафетах, а ў 2016 годзе стала сярэбраным прызёрам у спрынце.
На Кубку Міжнароднага саюза біятланістаў дэбютавала ў 16-гадовым узросце ў сезоне 2010/11 на этапе ў Бейтастолене, у сваёй першай спрынтарскай гонцы заняла 67-е месца. У сезоне 2012/13 набрала першыя ачкі ў залік гэтага турніру, заняўшы 11-е месца ў спрынце на этапе ў Остраве. У сезоне 2014/15 упершыню паднялася на подыум гэтага турніру, заняўшы другое месца на этапе ў Оберціліяхе. У сезоне 2015/16 атрымала першую перамогу на адным з этапаў у адзіночнай змешанай эстафеце, а ў сезоне 2016/17 на этапе ў Рыднау стала двухразовай пераможцай, таксама выйграўшы ў адзіночнай змешанай эстафеце і ўпершыню ў кар’еры ў асабістай гонцы (спрынце).
На Кубку свету дэбютавала 4 снежня 2014 года ў індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе, дзе заняла 51-е месца. 11 снежня 2016 года ўпершыню патрапіла на пастамент Кубка свету, заняўшы трэцяе месца ў жаночай эстафеце на этапе ў Паклюцы. У асабістых гонках упершыню набрала ачкі 6 студзеня 2017 года ў спрынце на этапе ў Аберхофе, заняўшы 19-е месца.
У гэтым жа сезоне на чэмпіянаце Еўропы 2017 года у Душнікі-Здруй заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў індывідуальнай гонцы і ў змешанай эстафеце.
На першым для сябе дарослым чэмпіянаце свету 2017 года ў Гохфільцэне двойчы трапіла ў дзясятку наймацнейшых у асабістых гонках (10-е месца ў спрынце і 8-е ў пераследзе), а затым у складзе жаночай эстафетнай каманды заваявала сярэбраную ўзнагароду. Першы паўнацэнны сезон 2016—2017 у Кубку свету скончыла на 37 месцы ў агульным заліку набраўшы 190 ачкоў.
Узнагароды правіць
- Прэмія Кабінета Міністраў Украіны за асаблівыя дасягненні моладзі ў развіцці Украіны (2015),
- ордэн княгіні Вольгі ІІІ ступені (2017),
- ордэн княгіні Вольгі ІІ ступені (2021).
Зноскі
- ↑ https://www.biathlonresults.com
- ↑ Biathlon.com.ua — 2006.
- ↑ Biathlon.com.ua — 2006. Праверана 27 мая 2022.
- ↑ Батлоністка Анастасія Меркушина вступила до лав прикордонників
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анастасія Алегаўна Мяркушына
- Анастасия Меркушина