Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка

прафесійная беларуская баскетбалістка
(Пасля перасылкі з Анастасія Верамеенка)

Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт». Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].

Баскетбол
Анастасія Верамеенка
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 10 ліпеня 1987(1987-07-10) (36 гадоў)
Грамадзянства
Рост 192 см
Вага 75 кг
Пазіцыя цэнтравы
Школа СДЮШАР (Гомель), РВАР (Мінск)
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гарызонт
Нумар 87
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 РДВАР
2005—2012 Надзежда Арэнбург
2012—2014 Фенербахчэ[d]
2015 Гарызонт
2015—2019 Фенербахчэ[d]
2019 Гарызонт
2020 Надзежда Арэнбург
2020—0000 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[2]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў[3]. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна Гарновіч[4]. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[5]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Паляшчука[6]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[7], хутка вярнулася да трэніровак.

Нацыянальная зборная правіць

За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.

13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[8][9][10], 2017[11], 2018[12], 2020, 2021, 2022).

Кар’ера правіць

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Команда — мечта!
  2. Спартсменка і проста прыгажуня (руск.)
  3. Анастасія Верамеенка: «Баскетбол у маім жыцці на першым месцы» (руск.)
  4. Каманда — мара! (руск.)
  5. СПИСКИ спортсменов, тренеров и специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)
  6. Фота дня. Анастасія Верамеенка выйшла замуж (руск.)
  7. У Верамеенка і Палешчука нарадзілася дачка (руск.)
  8. [https://web.archive.org/web/20140621030344/http://sport.tut.by/news/basketball/395690.html Архівавана 21 чэрвеня 2014. Архівавана 21 чэрвеня 2014. Шасціразовая лепшая баскетбалістка Беларусі прапусціць чэмпіянат свету (руск.)] Архівавана 21 чэрвеня 2014.
  9. Арцём Парахоўскі і Анастасія Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 года (руск.)
  10. Баскетбол. Анастасія Верамеенка ў восьмы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі (руск.)
  11. Баскетбол. Александр Кудрявцев и Анастасия Веремеенко — лучшие белорусские игроки 2017 года, Александр Крутиков — лучший тренер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 27 снежня 2017.
  12. Анастасия Веремеенко десятый раз признана сильнейшей баскетболисткой Беларуси(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць