Адкрыць галоўнае меню

Анастасі́я Ві́ннікава — беларуская спявачка. На «Еўрабачанні 2011» прадстаўляла Беларусь з песняй «I Love Belarus» («Я люблю Беларусь»). На конкурсе ў Дзюсельдорфе, Германія выступіла 12 мая. У фінал не прайшла.

Анастасія Віннікава
Anastasia Vinnikova (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 красавіка 1991(1991-04-15) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Інструменты фартэпіяна
Жанры поп
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Анастасія Віннікава нарадзілася 15 красавіка 1991 года ў г. Дзяржынску (Мінская вобласць, Беларусь).

Спяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў спявала ў гарадскім Доме культуры. Прымала ўдзел шматлікіх конкурсах і фестывалях, сярод якіх тэлевезійны дзіцячы конкурс «Усе мы родам з дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу по класу «харавое аддзяленне» [1] і «фартэп'яна».[2]

Сярэднюю школу Анастасія скончыла с залатым медалём, пасля чаго паступіла на перакладчы факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ — «Эстрадны кактэль» і двойчы ў «Музычным суддзе». У 2009 годдзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі аккорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысвечанным навагоднім святам. Маладая спявачка выканала некалькі джазавых песень, і прэзідэнт заўважыў яе і нават пахваліў.[2]

Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Таццянай Глазуновай. Песні Віннікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазіцый.[1]

Першапачатковая песня, з якой збіралася ехаць Віннікава на Еўрабачанне, «Народжанная ў Беларусі», не падыйшла па правілам конкурсу, бо яе відыёролік ужо дэманстраваўся.[3] Менавіта з гэтай песняй Анастасія выступала на «Музычным судзе — 3».

Анастасія Віннікава на Еўрабачанні-2011Правіць

А. Віннікава выступіла на Еўрабачанні, згодна жэраб'ёўке, пад нумарам 16, у другім палуфінале. Яна сапернічала з 18-цю канкурсантамі з розных краін. У фінал не прайшла.


Папярэднік:
«3+2»
 
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2011
Пераемнік:
Litesound

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Анастасия Винникова (руск.) . Праверана 11 сакавіка 2011.
  2. 2,0 2,1 С. Андрыянаў Беларусь посылает на «Евровидение» никому не известную певицу (руск.) . газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии (3 сакавіка 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.
  3. С. Андрыянаў Песню для «Евровидения» меняли дважды (руск.) . газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии (10 сакавіка 2011). Праверана 11 сакавіка 2011.