Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт».
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 ліпеня 1987 (36 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | ||||||||||||||||||||||||
Школа | СДЮШАР (Гомель), РВАР (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[1]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў [2]. Першы трэнер — Т.А. Гарановіч[3]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Палешчука[4]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[5], хутка вярнулася да трэніровак.
Нацыянальная зборная Правіць
За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.
Дзесяць разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[6][7][8], 2017[9], 2018[10]).
Крыніцы Правіць
- ↑ Спартсменка і проста прыгажуня (руск.)
- ↑ Анастасія Верамеенка: «Баскетбол у маім жыцці на першым месцы» (руск.)
- ↑ Каманда — мара! (руск.)
- ↑ Фота дня. Анастасія Верамеенка выйшла замуж (руск.)
- ↑ У Верамеенка і Палешчука нарадзілася дачка (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20140621030344/http://sport.tut.by/news/basketball/395690.html Архівавана 21 чэрвеня 2014. Архівавана 21 чэрвеня 2014. Шасціразовая лепшая баскетбалістка Беларусі прапусціць чэмпіянат свету (руск.)] Архівавана 21 чэрвеня 2014.
- ↑ Арцём Парахоўскі і Анастасія Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 года (руск.)
- ↑ Баскетбол. Анастасія Верамеенка ў восьмы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі (руск.)
- ↑ Баскетбол. Александр Кудрявцев и Анастасия Веремеенко — лучшие белорусские игроки 2017 года, Александр Крутиков — лучший тренер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 27 снежня 2017.
- ↑ Анастасия Веремеенко десятый раз признана сильнейшей баскетболисткой Беларуси(недаступная спасылка)
Спасылкі Правіць
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка ў Вікіцытатніку | |
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка на Вікісховішчы |