Анатоль Іосіфавіч Рэнейскі

Анато́ль Іо́сіфавіч Рэне́йскі (нар. 6 сакавіка 1968, Бабруйск) — беларускі вясляр на каноэ. Чэмпіён свету (1997).

Анатоль Іосіфавіч Рэнейскі
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 6 сакавіка 1968(1968-03-06) (56 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

Тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР на каноэ-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м (1988, 1989, 1991). У 1990 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыях 500 і 1000 м.

У 1995 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Познані на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. У 1997 годзе стаў чэмпіёнам свету ў Галіфаксе на каноэ-чацвёрцы на дастанцыі 200 м, стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м. У 1998 годзе здабыў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м, зноў стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і бронзавым прызёрам Кубка свету ў Дуйсбургу на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м. У 1999 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Мехелене на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м.

У перыяд з 1987 да 2001 гадоў 46 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

У 1991 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Узнагароды

правіць

Літаратура

правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).