Анатоль Васільевіч Насеня
Анатоль Васільевіч Насеня (нар. 28 сакавіка 1979, Любань Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Анатоль Васільевіч Насеня | |
---|---|
Нараджэнне |
28 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (Фінансы і крэдыт у АПК), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці). Атрымаў дыплом бізнес-адукацыі ў рамках сумеснага праекта Controller Akademie AG (Германія) і Бізнес-школы ІПМ «Акадэмія кантролінгу» (Беларусь).
Працаваў бухгалтарам, эканамістам па аналізе гаспадарчай дзейнасці, галоўным эканамістам ААТ «Спецжалезабетон».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].