Любань (Лунінецкі раён)

аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лю́бань[1] (трансліт.: Liubań, руск.: Любань) — аграгарадок[2] у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лахвенскага сельсавета.

Аграгарадок
Любань
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 918 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовыя індэксы
225663
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247830021
Любань на карце Беларусі ±
Любань (Лунінецкі раён) (Беларусь)
Любань (Лунінецкі раён)
Любань (Лунінецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Любань (Лунінецкі раён)

Гісторыя

правіць

Імаверна, у 1523 годзе вёска яшчэ не існавала, тады троцкі кашталян Ян Радзівіл патрабаваў ад швагра, уладальніка Лахвы Пятра Станіслававіча Кішкі, выдзелу сястры, жонцы Радзівіла — Ганне з Кішак, часткі атчызных і мацярызных зямель. Пагадненне было дасягнута, у інвентары вёсак і двароў Любань не згадана.

Першая згадка датуецца 1588 годам, тады вёска Любань у складзе Лахвенскага маёнтка, 29 валок зямлі. Згадана і ў пазнейшых інвентарах, у 1672 годзе як сяло Любань маёнтка Лахва, 22 двары і 28,5 валокі (з іх 13 пустых); у 1785 годзе — сяло маёнтка Лахва, 46 двароў.

У 1912 годзе ў Любані быў 61 двор. У 1914 годзе на свае сродкі любанцы адкрылі пачатковую школу. На пасады настаўнікаў былі запрошаны вясковыя больш адукаваныя па тым часе хлопцы Іван Караніха, а з 1915 года — Андрэй Шэўчык. Заняткі вяліся ў хатах вяскоўцаў, на рускай мове.

З 1922 года зноў адкрылася школа, і на канец 1930-х гадоў вучобай была задзеяна асноўная колькасць вясковых дзяцей.

У 1928 годзе польскія ўлады пачалі масавае перасяленне насельніцтва з вёсак на хутары. Шмат хто з вёскі працаваў на нарыхтоўцы і пасадцы лесу, на будаўніцтве грэблі Лахва — Давыд-Гарадок, на копцы канаў і насыпцы дамбаў у рыбгасе «Лахва». У Любані была пабудавана цагельня, якой кіраваў Янкель Клаз (8 рабочых). У 1934 годзе арганізавана рыбалавецкая арцель. Абслугоўванне паромнай пераправы праз раку Прыпяць (Лахаўскі перавоз) вялося таксама брыгадай любанцаў.

У 1946 годзе пражывала 980 жыхароў (224 гаспадаркі). У 1948—1949 гадах у Любані былі створаны 2 калгасы: імя Панамарэнкі і імя Някрасава. У 1950 годзе гэтыя калгасы і калгасы вёскі Лахаўка былі аб’яднаныя ў адну гаспадарку «Сцяг камунізму». У верасні 1959 года «Сцяг камунізму» аб’яднаўся з перуноўскім калгасам імя Дзяржынскага ў адну буйную гаспадарку, якая ў 1964 годзе атрымала назву «Новае Палессе». Намаганнямі Уладзіміра Сцепчанкі, які ў 1959 годзе ўзначаліў гаспадарку, калгас за кароткі тэрмін з адстаючых выйшаў на перадавыя пазіцыі толькі ў раёне, але і ў вобласці. У часы кіравання Сцепчанкі (да 1974 года) «Новае Палессе» — адзін з найбуйнейшых калгасаў (меў 5151 га зямлі, у тым ліку 1864 — ворыва) стаў эканамічна моцнай гаспадаркай. Тут была развіта не толькі мяса-малочная і зерневая галіна, але і свінагадоўля, птушкагадоўля, пчалярства, вырошчваліся бульба і буракі. Так, у 1967 годзе ў калгасе мелася 55 трактароў, 18 камбайнаў, больш за 30 аўтамашын і многа іншай сельгастэхнікі.

У 1940—1960 гадах цэнтр Любанскага сельсавета.

У 1960—1970 гадах пабудаваны Дом культуры і сярэдняя школа, КБА з гасцініцай і гандлёвы цэнтр, 2 дзіцячыя садкі і лазнева-пральны камбінат, паштовае аддзяленне і ФАП, праўленне калгаса і ашчадная каса, закладзены вялікі парк і ўзведзены стадыён. Працавалі шматлікія спартыўныя секцыі. А футбольная каманда «Новае Палессе» не аднойчы заваёўвала кубкі раёна, вобласці і нават рэспублікі.

У 1960—1980 гадах працавала музычная школа, пры СДК меўся вялікі калектыў мастацкай самадзейнасці; вельмі часта на сцэне ДК выступалі вядомыя хоры, ансамблі і найлепшыя артысты Беларусі. У вёсцы неаднаразова бываў Пётр Машэраў, прыязджалі Ніл Гілевіч, Пімен Панчанка, Іван Шамякін, Анатоль Вярцінскі і іншыя, а таксама артысты Купалаўскага тэатра. А Андрэй Макаёнак па сямейных абставінах некаторы час жыў у Любані, тым часам ён напісаў п’есу «Таблетка пад язык», прататыпам яе галоўнага героя быў Уладзімір Сцепчанка[3].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Лунинецкого районного Совета депутатов от 25 февраля 2010 года № 184 "О преобразовании сельских населенных пунктов Лунинецкого района в агрогородки".
  3. Любань. Матэрыялы другіх Лунінецкіх краязнаўчых чытанняў 7 снежня 2002 г., Сцяпан Нефідовіч, Лунінецкі сшытак № 2

Спасылкі

правіць