Лахвенскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ла́хвенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Лахва.

Лахвенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лахва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 861
Лахвенскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любанскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2861 чалавек[3], з іх 97,2 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).