Анатоль Канстанцінавіч Бабкоў

Анатоль Канстанцінавіч Бабкоў (нар. 10 верасня 1947, в. Бірча Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст і палітык. Палкоўнік міліцыі.

Анатоль Канстанцінавіч Бабкоў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 16 лістапада 2004
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 10 верасня 1947(1947-09-10)[1] (76 гадоў)
Адукацыя
Званне палкоўнік[1]
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст), Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (юрыст).

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на аўтабазе г. Бабруйска. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшым оперупаўнаважаным группы БКСУ, старшым следчым аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама, начальнікам следчага аддзялення, начальнікам аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Бабкоў А. К. // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / Пад агульн. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча.-Мн., 2003.-С. 70.