Анатоль Мікалаевіч Папко

Анатоль Мікалаевіч Папко (2 верасня 1943, в. Баславічы, Слуцкі раён) — беларускі краязнавец.

Анатоль Мікалаевіч Папко
Дата нараджэння 2 верасня 1943(1943-09-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Сакончыў у 1966 годзе Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1966 г. жыве і працуе на Уздзеншчыне — спачатку інспектарам аддзела культуры Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта, потым загадчыкам раённай бібліятэкі, загадчыкам аддзела культуры, літсупрацоўнікам раённай газеты «Чырвоная зорка». З лютага 1981 г. працуе дырэктарам Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея. Вывучае гісторыю Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па зборы матэрыялаў для гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць: Уздзенскі раён».