Знаменскі сельсавет (Слуцкі раён)

Слуцкі раён

Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Знамя.

Знаменскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Знамя
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 005
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1795
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сераднікоўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сераднякі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старцавічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці. У 1964 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Знамя. 1 кастрычніка 1973 года Сераднікоўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі[1]. 20 снежня 2012 года скасаваны пасёлак Сераднякі[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ленінскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Ульянаўка, Цяраспаль, Шалавічы) і частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (вёска Селішча)[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1005 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  2. Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 20 декабря 2012 г. № 197 Об упразднении поселка Середняки Знаменского сельсовета Слуцкого района
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.