Знамя (Слуцкі раён)
вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Зна́мя[1] (трансліт.: Znamia, руск.: Знамя, да 1964 года — Ста́рцавічы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Знаменскага сельсавета.
Вёска
Знамя
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца каля ракі Лакнея, за 18 кіламетраў на захад ад Слуцка, за 123 кіламетры ад Мінска, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Сярэднікі[2].
Гісторыя
правіць30 ліпеня 1964 года вёска Старцавічы была перайменавана ў вёску Знамя[3].
Насельніцтва
правіць- 699 жыхароў, 277 двароў (1997)[2]
Інфраструктура
правіць- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
правіць- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы
правіць- Канстанцін Фёдаравіч Барысавец (нар. 1921) — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі.
- Павел Андрэевіч Місько (1931—2011) — беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст.
- Іван Міхайлавіч Пратасеня, (нар. 1931) — беларускі графік-акварэліст.
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́рцавічы, мн.
- ↑ а б БелЭн 1998.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
Літаратура
правіць- Зна́мя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7)..
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх