Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч
Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч (10 жніўня 1938, в. Дамшына, Чэбкасарскі раён, Валагодская вобласць — 1 чэрвеня 2012) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1983).
Анатоль Міхайлавіч Зінкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 жніўня 1938 |
||||||
Смерць | 1 чэрвеня 2012 (73 гады) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Роскую сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачаў у Ваўкавыскім раёне ў 1965 годзе пасля заканчэння службы ў шэрагах Балтыйскага ваенна-марскога флоту — чатыры гады нёс службу на ваенным выратавальным судне ў якасці машыніста-манеўрыста. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці заатэхнік-зааінжынер (1966).
Працаваў у Ваўкавыскім раёне заатэхнікам, галоўным заатэхнікам на Ваўкавыскай дзяржплемстанцыі (1965—1967). З 1967 года у саўгасе «Рось» — заатэхнік-селекцыянер, галоўны заатэхнік, з 1975 года дырэктар племзавода «Рось». Пад яго кіраўніцтвам ў 1981 года за высокія дасягненні ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва прадуктаў жывёлагадоўлі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР калектыў племзавода узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1995—1998 гадах старшыня Ваўкавыскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвоонага Сцяга (1973), Кастрычніцкай Рэвалюцыі(1983), Леніна (1986), медалямі[1].