Анатоль Фёдаравіч Шэкера
Анатоль Фёдаравіч Шэ́кера (17 мая 1935[1], Уладзівасток — 30 сакавіка 2000, Кіеў) — артыст балета і балетмайстар, галоўны харэограф Кіеўскага акадэмічнага тэатра імя Т. Р. Шаўчэнкі.[2] Народны артыст Украінскай ССР (1983). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2000), лаўрэат прэміі імя Сяргея Дзягілева, лаўрэат прэміі ЮНЕСКА.[3]
Анатоль Фёдаравіч Шэкера | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2000 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Элеанора Міхайлаўна Сцябляк |
Прафесія | артыст балета, балетмайстар, харэограф |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьАнатоль Шэкера нарадзіўся 17 мая 1935 года ў горадзе Уладзівасток.
У 1956 годзе скончыў Пермскае харэаграфічнае вучылішча (педагогі Кацярына Гейдэнрэйх і Юлій Плахт), а ў 1964 годзе — балетную майстэрню студыю ГІТІС у Маскве.[4]
У 1964—1966 гадах — балетмайстар Львоўскага тэатра оперы і балета.
З 1966 па 1994 гады працаваў балетмайстрам Кіеўскага тэатра оперы і балета.
У 1975—1977 і 1994—2000 гадах з’яўляўся галоўным балетмайстрам тэатра.
Памёр 30 сакавіка 2000 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках.
Ушанаванне памяці
правіцьЗноскі
- ↑ 2500 хореографических премьер XX века, 1900—1945: энциклопедический словарь
- ↑ Литературный Азербайджан. — Изд-во Союза советских писателей Азербайджана, 1974.
- ↑ «Горючий материал» Анатолия Шекеры
- ↑ Огоньëк: еженедельный общественно-политический и литературно-художественный журнал. — Издательство «Правда»., 1974.