Анатоль Аляксандравіч Цімашчук

(Пасля перасылкі з Анатоль Цімашчук)

Анатоль Цімашчук (укр.: Анатолій Тимощук; нар. 30 сакавіка 1979, Луцк) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2000—2016).

Футбол
Анатоль Цімашчук
Tymoschuk.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анатоль Аляксандравіч Цімашчук
Нарадзіўся 30 сакавіка 1979(1979-03-30)[1][2][3] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 181 см[4]
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Зеніт
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1984—1993 Сцяг СССР ДЮСШ (Луцк)
1993—1995 Сцяг Украіны Спортінтэрнат (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1997 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 62 (8)
1998—2007 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 227 (32)
1998—2001   Сцяг Украіны Шахцёр-2 (Данецк) 25 (9)
2007—2009 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 67 (10)
2009—2013 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 86 (4)
2013—2015 Сцяг Расіі Зеніт (СПб) 33 (0)
2015—2016 Сцяг Казахстана Кайрат (Алматы) 34 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996—1998 Сцяг Украіны Украіна (да 18) 5 (1)
1999—2000 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 7 (1)
2000—2016 Сцяг Украіны Украіна 144 (4)
Трэнерская кар’ера
2017— Сцяг Расіі Зеніт (СПб) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна)
Заслужаны майстар спорту Расіі Заслужаны майстар спорту Украіны
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11.02.2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11.02.2017
Commons-logo.svg Анатоль Аляксандравіч Цімашчук на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Выхаванец клуба «Валынь» з роднага горада Луцка. Адгуляўшы за гэты клуб два гады на дарослым узроўні, перайшоў у данецкі «Шахцёр». За час знаходжання ў Данецку замацаваўся ў асноўным складзе зборнай Украіны, быў прызнаны найлепшым футбалістам Украіны 2002 года. Тройчы дапамагаў гарнякам стаць чэмпіёнамі Украіны.

У 2007 годзе за 20 млн долараў (рэкордная сума на постсавецкай прасторы) перайшоў у расійскі «Зеніт», дзе адразу стаў капітанам. У 2009 годзе стаў іграком мюнхенскай «Баварыі». У «Баварыі» стаў часцяком выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. Разам з мюнхенскім клубам стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2013 годзе. Адразу пасля перамогі пакінуў «Баварыю» і, нягледзячы на шматлікія прапановы іншых клубаў, вярнуўся ў «Зеніт».

Па заканчэнні тэрміну пагаднення з «Зенітам», 5 ліпеня 2015 года Цімашчук у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» тэрмінам на 1,5 гады[5]. З «Кайратам» стаў двухразовым віцэ-чэмпіёнам Казахстана, уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны. У лістападзе 2016 па заканчэнні кантракта пакінуў «Кайрат»[6], а ў лютым 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Зеніта»[8].

Зноскі

СпасылкіПравіць