Анатоль Анатольевіч Котаў

беларускі дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч
(Пасля перасылкі з Анатолій Котаў)

Анатоль Анатольевіч Котаў (нар. 1980, Мінск) — беларускі дыпламат, дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Анатоль Анатольевіч Котаў
Нараджэнне 1980
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч
Месца працы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (2002). У 2002—2006 — трэці, затым другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 — галоўны саветнік, з 2014 — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2015 — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[1]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[2]. Намеснік загадчыка аддзелам фінансавання дзяржаўных органаў галоўнана фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня звольніўся з пасады ў знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[3]. З’ехаў за мяжу, дзе стаў часткай Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў[4]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[5].

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6].

Зноскі