Ангарскі краж
Ангарскі краж — у Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым усходзе Сярэднесібірскага пласкагор’я, пераважна ў басейне ракі Ангара. Даўжыня каля 800 км. Вышыня да 1022 метраў. Складаецца з паралельных градаў з выраўнаванымі міжрэччамі. На паўночным усходзе — лістоўнічная тайга, на паўднёвым захадзе — хваёвыя лясы з масівамі піхтава-кедравай тайгі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).