Андокід (ганчар)
Андокід (стар.-грэч.: Ἀνδοκίδης) — старажытнагрэчаскі ганчар 2-й пал. 6 ст. да н. э.
Андокід | |
---|---|
Род дзейнасці | атычны ганчар |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
![]() |

Працаваў у Афінах. Вядома 8 яго работ. Самая вядомая — амфара з выявай Дыяніса і двума менадамі.
Створаныя ім вазы распісвалі розныя вазапісцы, у тым ліку ананімны «жывапісец Андокід», з якім звязваюць пераход ад чорнафігурнай да чырвонафігурнай тэхнікі.