Андокід (вазапісец)

Андокід (стар.-грэч.: Ἀνδοκίδης) — вазапісец з Атыкі перыяду позняй архаікі. Мастак, чыя творчасць прыпадае на 530-510 гг. да н. э., лічыцца заснавальнікам чырвонафігурнана стылю вазапісу.

Андокід
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю, вазапісец, атычны вазапісец
Дата нараджэння VI стагоддзе да н.э.
Дата смерці невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Амфара-білінгва працы вазапісца Андокіда, чырвонафігурны бок: Геракл на піру. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен
Ваза працы Андокіда з калекцыі Луўра.

Жыццё і творчасць правіць

Сапраўднае імя вазапісца не захавалася ў гісторыі. Сваё «службовае» імя ён атрымаў па імені ганчара Андокіда, які пакінуў свой подпіс на пяці сасудах, распісаных безназоўным вазапісцам. За выключэннем трох «чараў з вачамі» (званых так за малюнак вачэй на вонкавым боку) усе захаваныя вазы працы Андокіда-вазапісца маюць форму амфары тыпу А. Вазапісец Андокід лічыцца вучнем найвядомага майстра-вазапісца Эксекія, які працаваў у стылі чорнафігурнага вазапісу. Яму прыпісваюцца першыя спробы чырвонафігурнага роспісу керамікі. Акрамя гэтага ён эксперыментаваў з роспісам па белым фоне.

Сем з прыпісаных Андокіду-вазапісцу работ — шэсць амфар і адна чаша — з'яўляюцца білінгвамі, то ёсць распісаны адначасова ў двух стылях — чорнафігурным і чырвонафігурным. Некаторыя навукоўцы (напрыклад, Джон Бізлі) лічаць, што чорнафігурны бок гэтых ваз распісваў вазапісец Лісіпід.

Андокід пісаў на міфалагічныя тэмы, пераважна з жыцця Геракла. Фігуры на яго малюнках некалькі вуглаватыяі нерухомыя, але на думку І. Вегартнера «поўныя наіўнага, радаснага шарму». Характэрнымі рысамі творчасці Андокіда з'яўляюцца эканомны падыход да прамалёўкі ўнутраных ліній малюнкаў і залішняя арнаменталізацыя выпісаны адзення. Андокід не вычарпаў ўсіх магчымасцяў новага стылю вазапісу, яны раскрыліся толькі вазапісцамі круга вазапісца Еўфронія, якія атрымалі ў мастацтвазнаўстве назву «вазапісцы-піянеры».

Спасылкі правіць

Зноскі